Студэнт з Гродна загінуў ва Украіне 11 кастрычніка 2022 года. Міхаілу Шавельскаму быў 21 год, ён навучаўся ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Польшчы, паведаміла прэс-служба Евангельска-Аўгсбургскай (лютэранскай) царквы ў Польшчы.
Загінулы тры гады навучаўся на псіхолага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Таксама быў вернікам гродзенскай Лютэранскай царквы, дапамагаў святару Уладзіміру Татарнікаву. Міхаіла адлічылі па палітычных матывах у 2021 годзе. Каб не патрапіць у беларускае войска, ён з’ехаў у Польшчу. Там ён паступіў ў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію на евангельскае (лютэранскае) багаслоўе.
Калі хлопец даведаўся пра напад Расіі на Украіну, ён прыпыніў навучанне і адправіўся на вайну, каб падтрымаць украінскае войска.
Чытайце таксама: Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце