Навіны

«Гродна Азот» закупляе мабільныя тэлефоны. Верагодна, супрацоўнікам забароняць карыстацца сваімі смартфонамі

На прадпрыемстве закупяць мабільныя тэлефоны і відэарэгістратары. Удакладняюць выбар мадэляў тэлефонаў і мабільнага аператара, паведаміў начальнік цэха сувязі Аляксандр Бакей. Пра гэта паведамілі ў карпаратыўным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Таксама на прадпрыемстве прадумваюць, як арганізаваць захоўванне асабістых тэлефонаў. У распрацоўцы дакументы, якія рэгулююць парадак выкарыстання і адказнасць за захаванасць прылад, якія прадаставіць прадпрыемства.

У Telegram-канале, які вядуць стачкамаўцы дзяржпрадпрыемстваў, 28 верасня выклалі дакумент. Мяркуючы па ім, супрацоўнікам усіх структурных падраздзяленняў «Азоту», акрамя іх кіраўнікоў і іх намеснікаў, забароняць выкарыстоўваць смартфоны. Іх перад пачаткам працы будуць змяшчаць у спецыяльныя ячэйкі. Каля іх з’явяцца відэакамеры. Для супрацоўнікаў закупяць кнопкавыя тэлефоны. Новыя правілы хочуць ўвесці з 1 лістапада.

Рэпрэсіі на «Гродна Азот»

«Гродна Азот» стаў цэнтрам пратэстаў у 2020 годзе. Пасля няўдалай стачкі ў кастрычніку 2020 года на супрацоўнікаў пачалі ціснуць. Як мінімум шэсць чалавек затрымалі ў кастрычніку 2021 года ў Гродне па справе «Рабочага Руху». Распачата справа па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Каля 20 беларусаў, якія праходзяць сведкамі па справе «Рабочага Руху», пакінулі Беларусь. У канцы 2021 года на прадпрыемстве загаварылі пра звальненні па спісах. Калі звальнення і былі, то не такія масавыя, пра якіх гаварылі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025