Праз Усходні мост плануюць пусціць тралейбусы з аўтаномным рухам. Дарогу ад Паўднёвага рынку да Альшанкі хочуць пашырыць. Пра гэта расказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Альшанку і Грандзічы могуць звязаць хукаснымі тралейбусамі праз Усходні мост. Па словах Караніка, інфраструктура дазволіць рэалізаваць гэты праект «у неаддалённай перспектыве». Канкрэтныя тэрміны Каранік не назваў.
Зараз адбываюцца праектныя працы па пашырэнні «бетонкі», якая злучае кальцо каля Паўднёвага рынку і Альшанку. Дарогу плануюць пашырыць да чатырох палос і састыкаваць з інфраструктурай Альшанкі. Гэтую ідэю заклалі з перспектывай арганізаваць актыўны рух.
Будаўніцтва новага жылога мікрараёна «Паўднёвы — 1» плануюць пачаць у 2024 годзе. Яго пачнуць узводзіць у раёне былой птушкафабрыкі побач з Альшанкай. Паводле генеральнага плана Гродна да 2030 года новы жылы мікрараён павінны пабудаваць паміж скрыжываннем вуліц Вялікая Альшанка — Айчынная і прыватным сектарам у раёне Фабрычнага.
Чытайце таксама: Стала вядома, калі адкрыюць двухузроўневую развязку на Касманаўтаў
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…