У Гродне на беразе Нёмана з’явяцца міні-гатэль і хостэл

Новую гасцініцу плануюць адкрыць на вуліцы Падольнай, 23. Пад яе пачалі перарабляць будынак 1930 года пабудовы паміж офісным будынкам «ГроднаГандальСэрвіс» і аўтазапраўкай «Беларуснафта», паведаміў «Вечерний Гродно».

Будынак на вуліцы Падольная, 23. Крыніца: «Вечерний Гродно».

Зараз на аб’екце ідзе будова. Комплекс плануюць адкрыць у канцы красавіка 2023 года.

У будынку з’явіцца гасцініца на 10 месцаў з блокам абслугоўвання. Адзін нумар будзе адпаведным для маламабільных груп насельніцтва. Таксама ў будынку з’явіцца хостэл на 16 месцаў.

Будынак на вуліцы Падольная, 23. Крыніца: «Вечерний Гродно».

Калі і за колькі прадалі будынак

Будынак, які належаў Баранавіцкаму аддзяленню Беларускай чыгункі, выставілі на аўкцыён у траўні 2016. Пачатковая цана складала 400 тысяч рублёў. На апошнім аўкцыёне, які адбыўся ў 2019 годзе, будынак прадавалі ўжо за 408 рублёў. Новы ўладальнік выкупіў пабудову за 126 тысяч рублёў.

Чытайце таксама: Знос старых будынкаў даражэйшы за саму зямлю. Стала вядома, калі прададуць ўчастак ад Астроўскага да заапарка

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025