Зараз на новай гродзенскай Алеі Славы размяшчаецца адна зорка — Гродзенскага мясакамбіната. Гарадскія чыноўнікі плануюць штогод папаўняць алею назвамі новых прадпрыемстваў.
Алею адкрылі яшчэ 3 верасня 2022 года ў Дзень горада. Адкрывалі першую зорку старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і генеральны дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Алег Іваноў.
«У нас склалася добрая традыцыя святкаваць юбілеі нашых прадпрыемстваў. Сёння мы ўшаноўваем Гродзенскі мясакамбінат, які святкуе 110-гадовы юбілей. Такіх прадпрыемстваў няшмат у горадзе. Гэта прадпрыемства ва ўсе часы працавала стабільна і далей працягвае працаваць на карысць нашага горада, праслаўляць яго, выпускаць якасную прадукцыю», — сказаў Мечыслаў Гой. «Я часам называю Гродзенскі мясакамбінат візітнай карткай Гродна», — дадаў ён.
Гродзенскаму мясакамбінату — 100 гадоў
На вуліцы Камунальнай, недалёка ад спартыўнага комплексу «Нёман», ацалела забудова былой гарадской рэзні. Гэта быў, фактычна, першы ў горадзе мясакамбінат, які адкрыўся ў 1912 годзе. Ад яго і выводзіць сваю традыцыю сучаснае прадпрыемства. Яно паўстала ў выніку нацыяналізацыі рэзні савецкай уладай у 1939 годзе.
Чытайце таксама: Забытая прамысловая спадчына Гродна: рэзня на Камунальнай