На тэрыторыі Беларусі 11 кастрычніка перастаў адкрывацца гродзенскі блог s13.ru. Доступ абмежавала Міністэрства інфармацыі Беларусі. Зараз на сайт можна патрапіць толькі праз VPN, сказали Hrodna.life в редакции s13.ru

Сайт перастаў адкрывацца каля 12.50. Тады прычына яшчэ не была вядома, таму ў сваім Telegram-канале рэдакцыя s13.ru спытала ў чытачоў, ці адкрываецца ў іх сайт. З 300 удзельнікаў апытання па стане на 14.10 старонка не адкрывалася ў 66%.

s13.ru — не першы гродзенскі сайт, які заблакавалі

У верасні 2021 года рэдакцыя інтэрнэт-рэсурсу Hrodna.life атрымала пастанову ад Пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамілі пра блакаванне сайта Hrodna.life.


У траўні 2022 года Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу 015.by. Доступ да сайта абмежавалі з-за некалькіх публікацый. У ліпені 2022 таксама заблакавалі яго люстэрка go015.ru. Міністэрству інфармацыі пра існаванне люстэрка нагадала актывістка Вольга Бондарава.