Навіны

Як мусяць называцца вуліцы ў беларускіх гарадах? Адказ — у падкасце «Утульны горад»

Гарадскі ландшафт ахоплены разнастайнай сімволікай. Сімволіка — гэта і помнікі, і славутыя турыстычныя аб’екты, і назвы вуліц і прыпынкаў, і нават нейкія знакавыя месцы, з якімі гараджане маюць пэўныя асацыяцыі. Пра тое, якую ролю адыгрывае гарадская сімволіка ў жыцці гродзенцаў, каму варта ставіць помнікі, у чый гонар называць вуліцы і што рабіць са шматлікімі Ленінамі, мы пагаварылі з палітолагам Андрэем Казакевічам у падкасце «Утульны горад».

Слухайце размову цалкам у падкасце або ў вялікім скароце чытайце асноўныя тэзісы ніжэй.

Чаму назвы вуліц увогуле маюць значэнне?

У выбары назваў вуліц адбіваюцца каштоўнасці дзяржавы. У гонар тых дзеячаў, якіх мы лічым значнымі для нашай краіны ці горада, звычайна і называюць вуліцы ды праспекты. Тое ж тычыцца помнікаў, калі мы абіраем у чый гонар узвесці тую ці іншую скульптуру.

Значэнне гэтых аб’ектаў не трэба перабольшваць. Часта людзі, якія кожны дзень чуюць у аўтобусе словы «плошча Савецкая» ці рэгулярна мінаюць помнік Леніну, перастаюць успрымаць гэтыя аб’екты, як нагружаныя нейкім ідэалагічным сэнсам. Слова «савецкая» пачынае асацыявацца выключна з месцам у цэнтры гораду, а Ленін зліваецца з навакольным пейзажам.

Чытайце таксама: З якіх вуліц варта пачаць перайменаванне ў Гродне

Аднак у беларускіх гарадах, у Гродне ў тым ліку, ёсць значны перакос у бок расійска-савецкай культурнай спадчыны, і недахоп сваёй нацыянальнай. Калі мы рэгулярна чуем імёны рускіх пісьменнікаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны і згадкі пра савецкае мінулае, праз пэўны час нам пачынае здавацца, што нічога іншага ў гісторыі Беларусі ўвогуле не было. Пасля школьнага экзамену па гісторыі Беларусі нішто не нагадвае пра дасавецкі перыяд развіцця краіны. Пасля апошняга ўроку беларускай літаратуры з памяці сыходзяць імёны беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Затое творцы рускай літаратуры згадваюцца кожны дзень праз назвы вуліц і помнікі.

Так незаўважна фармуецца адчуванне ўласнай непаўнавартаснасці. Быццам бы без расійска-савецкай спадчына беларуская культура ўвогуле не існуе.

Што рабіць з помнікамі Леніну?

Палітолаг Андрэй Казакевіч лічыць, што наяўнасць у кожным малым і вялікім горадзе Беларусі помніка гэтаму дзеячу — суцэльны атавізм не адэкватны эпосе.

Ленін не з’яўляецца героем ні для сучаснага афіцыйнага ідэалагічнага наратыву, ні, тым болей, для дэмакратычнага руху. Навошта кожнаму беларуску гораду гэту ўніверсальны сімвал — не вельмі зразумела. Андрэй Казакевіч прапануе такое рашэнне: сабраць усе помнікі Леніну ў адзінай музейнай прасторы, дзе будзе пазначана, з якога гораду той ці іншы помнік прыехаў, у якім годзе быў усталяваны, з якога матэрыялу створаны і г. д.

Такім чынам напамін пра савецкую эпоху ў выглядзе твораў мастацтва будзе захаваны, але плошчы беларускіх гарадоў вызваляцца для помнікаў дзеячам, якія адпавядаюць сучасным каштоўнасцям грамадства.

Як правільна пераназываць вуліцы?

Проста пераназваць кожную вуліцу Савецкую ў вуліцу Ягайлы — гэта не выйсце. У кожным канкрэтным выпадку спатрэбіцца грамадскае абмеркаванне, кансультацыі з гісторыкамі і краязнаўцамі. У вуліцы можа быць прыгожая гістарычная назва, але, магчыма, у мясцовым слэнгу яна ўжо набыла нейкую іншую. Гэта таксама мае быць прадметам абмеркаванняў.

Слухайце таксама ў падкасце: Як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва

Цалкам пазбаўляцца ад савецкай спадчыны, па меркаванні Андрэя Казакевіча, не варта. Савецкая спадчына — значная частка нашай гісторыі, але камуністычны наратыў не мусіць дамінаваць у сімволіцы беларускіх гарадоў.

Варта правесці «рэвізію», каб разам з грамадскай супольнасцю высветліць, якія назвы можна пакінуць, якія замяніць, і ў чый гонар той ці іншы аб’ект называць.

Галоўнае ў гэтым працэсе — супольная грамадская дыскусія.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024