Навіны

«БелТАПАЗу» не хапае 144 супрацоўнікі, тытунёвай фабрыцы толькі - 3. Якіх работнікаў шукаюць прадпрыемствы і ўстановы Гродна

На 7 кастрычніка 2022 года ў рэспубліканскай базе вакансій ёсть 3 333 прапановы ад працадаўцаз Гродна. Hrodha.life паглядзеў, каго і на які заробак шукаюць на буйных прадпрыемствах і ўстановах горада.

ТАА «Гродна Азот»

На «Азот» патрабуецца 57 чалавек. Сярод іх электрыкі з заробкам ад 563 да 1484 руб. Шукаюць таксама слесара з акладам да 1248 руб. Машыністам прапануюць аклад да 1050 рублёў, вядучаму інжынеру па ахове працы — да 1500. Таксама шукаюць карэспандэнта з акладам 1071 — 1200 рублёў.

УП «АзотСервіс»

На прадпрыемстве шукаюць 28 супрацоўнікаў. Патрэбны ўрачы-спецыялісты на чвэрць стаўкі. Яны заробяць да 300 рублёў, пакаёўка і прыбіральнік памяшкання — 490. Начальніку камбіната грамадскага харчавання абяцаюць 1528 рублёў, а яго намесніку -1400.

«АзотСэрвіс» валодае санаторыем «Жамчужына», турбазай «Хімік», дзіцячым лагерам «Купалінка», аздараўленчым цэнтрам, камбінатам школьнага харчавання, друкарняй і хімчысткай.

Чытайце таксама: Здание профилактория «Гродно Азот» снесут. Его неоднократно пытались продать

ТАА «Белкард»

На завод шукаюць 144 супрацоўнікі. Інжынерам прапануюць зарплату да 900 рублёў, майстрам з абавязковым досведам працы ад 3 гадоў - да 1400. Кухару — 780, станочнікам і наладчыкам металаапрацоўчых станкоў - ад 840 рублёў да 1800. Электрагазазваршчыкам, якія будуць выконваць працу на вышыні, абяцаюць заплату да 1700 рублёў.

Чытайце таксама: Больше 100 человек готовы взять на «Белкард». Какие вакансии предлагают украинцам в Гродно

ТТА «БелТАПАЗ»

На завод патрабуецца 27 супрацоўнікаў. Электраманцёр, фрэзероўшчык і інжынер па падрыхтоўцы кадраў могуць зарабіць да 600 рублёў, токар да 1000, шліфоўшчык — 1500 рублёў.

ТТА «Гроднажылстрой»

На прадпрыемстве ёсць 23 вакансіі. Кранаўшчыку прапануюць заробак 2300 рублёў, прамысловаму альпіністу — 1900. Грузчык можа зарабіць 900 рублёў.

Чытайце таксама: Каким будет новый микрорайон Весенний на 6 тысяч жителей: цифры, рендеры, планы

ТАА «Гродзенскі мясакамбінат»

Сюды запрашаюць 21 супрацоўніка. Афіцыянт можа зарабіць 750 рублёў, прыбіральнік вытворчых памяшканняў - 800. Расфасоўшчыку мясапрадуктаў абяцаюць заробак ад 750 да 1200 рублёў.

ТТА «Молочный мир»

На прадпрыемстве ёсць 6 вакансій. Слесарам прапануюць заробкі да 1600 рублёў, сістэмнаму адміністратару — 2000.

У рэспубліканскай базе вакансій на пачатак кастрычніка ёсць 3 333 прапановы працы ў Гродне

Чытайце таксама: У истока Юрисдики появятся очистные «Молочного мира». Что будет с водой в Немане?

ТТА «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»

На фабрыцы шукаюць усяго 3 супрацоўнікі. Фрэзероўшчыка і шліфоўшчыка з заробкамі ад 1727 да 1982 рубля. Таксама патрэбен нжынер-тэхнолаг мясаперапрацоўчай галіны заробіць 2500 рублёў.

Чытайце таксама: Табачная фабрика планирует выпускать бумажные стаканчики: по 316 тысяч в сутки

«Табачка» построит в Гродно типографию, чтобы печатать обертки для пачек сигарет

Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД)

У БХМД патрэбны 41 супрацоўнік. Урачам — спецыялістам абяцаюць зарплату 1400 рублёў. Медыцынскім сёстрам да 700 рублёў, санітарам — 550.

Агулам у Гродне шукаюць 111 лекараў і 79 медыцынскіх сясцёр.

Чытайце таксама: Минздрав экспериментирует: в гродненской БСМП по выходным будут оказывать платные услуги

Медицинский туризм в Гродно: какие услуги врачей и по какой цене могут получить иностранцы

«Неделька на диете — почему бы нет?» Гродненцы и гродненки рассказали, чем их кормили в больницах

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024