Навіны

Арганізуюць пераправу і рух пешаходаў, дададуць транспарт. Што зробяць пасля закрыцця Новага маста

Працы на Новым мосце паводле «аптымістычнага» сцэнару зоймуць пяць месяцаў і скончацца ў траўні 2023 года. На наступным тыдні для жыхароў арганізуюць пешаходны рух — па мосце альбо з дапамогай пантоннай пераправы. Таксама пусцяць дадатковы транспарт. Пра гэта распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік у стрыме «Беларусь 4».

Што не так з Новым мастом?

Новы мост функцыянуе з 1971 года і не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да эксплуатацыі маста заканчваецца ў канцы 2022 года. У рамках падрыхтоўкі да рамонту вылучылі фінансаванне на праектныя работы, правялі конкурс па выбары праектнай арганізацыі — генпадрадчыкам стаў «Белдзіпрадар». Абследаванне маста праводзяць з арганізацыяй «БелдарНДІ».

Пры папярэднім абследаванні маста на вул. Паповіча ў Гродне выявілі знос некаторых канструкцый, уключаючы сілавыя, карозію жалезных складнікаў і невялікія расколіны (да 0,2 мм). Для працягу паглыбленага даследавання рэкамендавалі цалкам закрыць рух і зняць верхні пласт асфальту. Гэта дазволіць зразумець, як канструкцыі рэагуюць на неспрыяльныя ўмовы ўздзеяння. Таму мост зачынілі на два тыдні.

Ёсць два варыянты капітальнага рамонту. Першы прадугледжвае поўную замену маставых бэлек з узмацненнем кансольных канструкцый. Гэта запатрабуе разборкі маста і іншых падрыхтоўчых работ.

Другі варыянт прадугледжвае рэстаўрацыю і ўзмацненне бэлек і ўзмацненне кансольных канструкцый. Гэты варыянт можна рэалізаваць хутчэй, а мост на час рамонту можна выкарыстоўваць для «тэхнічных мэтаў».

У першым выпадку рамонт зойме 12 месяцаў і скончыцца ў кастрычніку 2023 года, у другім — у траўні 2023. Папярэднія разлікі паказваюць, што мост можна капітальна адрамантаваць, не змяняючы бэлькі. «Пакуль ідзем па аптымістычным сцэнары, але трэба дачакацца ўсіх разлікаў», — сказаў Каранік. Пасля капрамонту мост можна эксплуатаваць 25 гадоў.

Фінансаванне ў поўным аб’ёме ёсць і на гэты, і на наступны год.

Пешаходы змогуць перасоўвацца па мосце

Гродзенцаў цікавіла, чаму б не арганізаваць бяспечны праход пешаходаў па мосце падчас яго рамонту хаця б у працоўны час — з 7.00 да 20.00. Пры гэтым прапаноўвалі перанакіраваць грамадскі транспарт да развароту перад мостам з абодвух бакоў. Як варыянт — арганізаваць сіламі 11 пантонна-маставога палка пераправу побач з пад’язнымі шляхамі.

Над гэтым працуюць — першыя варыянты пешаходнага руху назавуць у аўторак, 11 кастрычніка. Таксама арганізуюць рух грамадскага транспарту, які мог бы дастаўляць людзей з аднаго боку маста і забіраць з другога. Вызначаюцца разваротныя пляцоўкі - з боку вул. Паповіча і вул. Фестывальнай.

Таксама вызначылі месца, дзе можа быць арганізавана пераправа — пантонны мост на 103 прыступкі. Гэта на 50 метраў ад маста ніжэй па плыні. Вызначаюць, як зрабіць яго бяспечным, таму што на ваенных пантонах няма агароджы. У зімовы перыяд і падчас крыгаходу выкарыстанне пераправы небяспечна. Прыярытэтным будзе рух па мосце.

Аўтамабілі на мост не пусцяць

Пераправу арганізуюць толькі для пешаходаў. Пад’езды і берагі не дазваляюць арганізаваць бяспечны рух транспарту.

Адкрываць для аўтамабільнага рух палову маста не будуць. Па вопыце Румлёўскага маста, нагрузка на астатнюю частку збудавання шматкроць ўзрастала, што паскарае яго дэфармацыю. Пасля такога можа спатрэбіцца «радыкальны» рамонт.

Парады ад ўладаў і ДАІ:

 — перасоўваючыся на аўтамабілі, выбірайце альтэрнатыўныя маршруты. Едзьце туды, дзе меншы паток транспарту — напрыклад, праз Усходні мост,

 — не выязджайце на скрыжаванні, калі не ўпэўненыя, што зможаце іх перасекчы,

— паважайце адзін аднаго на дарозе і выконвайце ПДР.

Пусцяць дадатковы транспарт

Жыхары Гродна прасілі дадаць і аднавіць некаторыя маршруты. Найбольш запытаў было наконт транспарта на вул. Вясновую, Урублеўскага і Каліноўскага, злучэнне Фолюша і БЛК. Гродзенцы скардзяцца, што не змяшчаюцца ў транспарт — ён перапоўнены.

Аб змене руху транспарту таксама паведамяць 11 кастрычніка. Транспарт будзе дадавацца і перанакіроўвацца паступова — будуць аналізаваць загрузку транспарту, запатрабаванасць маршрутаў і водгукі людзей. Маршруты пакажуць праз Telegram-каналы і Instagram.

А вось ці з’явяцца дадатковыя маршруткі, стане вядома пазней.

Да закрыцця маста пачалі рыхтуецца за год: з дапамогай квадракоптэра вывучалі маршруты гараджан. Гэта дапамагло даць ім рэкамендацыі па руху пасля закрыцця. Таксама на дарогах працуюць рэгуліроўшчыкі ДАІ. Некаторыя святлафоры запрацавалі па-іншаму — напрыклад, на скрыжаванні Каліноўскага-Вясновая. Раніцай дадалі некалькі «зялёных» секунд у бок цэнтра, увечары — назад.

З 11 кастрычніка збіраюцца штрафаваць за паварот налева з вул. Карла Маркса на вул. Сацыялістычную, які цяпер забаронены. Да гэтага аўтамабілістаў папярэджвалі і інфармавалі. Пакуль ўсталююць шчыт з інфармацыяй аб гэтым і відэакамеры.

Безбар’ернае асяроддзе

Капрамонт выканаюць з сучаснымі патрабаваннямі па арганізацыі безбар’ернага асяроддзя. Веласіпедысты змогуць перасоўвацца па ім з камфортам.

Што яшчэ адрамантуюць?

Таксама праходзіць абследаванне пуцеправоднага маста на Паповіча. Па выніках вызначаць, трэба праводзіць капітальны рамонт або рэканструкцыю. «Адназначна пры рамонце Новага маста будзе зроблена ўсё, каб і гэты пуцеправод правесці ў парадак», — распавялі ўлады. Адначасова плануецца аднавіць і ўсе падыходы да маста.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025