Гродзенец спытаў пра планы па будаўніцтве маста ў «Прывале» з выездам на вул. Дамброўскага. Ён лічыць, што мост разгрузіў бы частку горада ад машын. Яму адказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік ў эфіры «Беларусь 4».
Каля «Прывалу» абмяркоўваўся пешаходны мост, але ніяк аўтамабільны, адказаў Уладзімір Каранік. Што тычыцца будаўніцтва, цяпер складаюцца генеральныя планы.
Будаўніцтва велапешаходнага маста планавалі ў 2020 годзе. Абяцалі, што ён будзе даўжынёй у 190 метраў, з іх 130 метраў над рэчышчам Нёмана. Мост злучыў бы тэрыторыю базы адпачынку «Прывал» і ўрочышча Пышкі.
Якія масты абмяркоўваюцца?
- мост у раёне шклозавода — у злучэнні вуліц Будзёнага і Суворава — там існуюць праблемы з падыходамі.
- мост за КСМ як частка вялікай кальцавой магістралі - каля кар’ераў Сінька і Зялёнка каля Балі Сольнай. «Але гэта 18 км да горада. Мы бачым, як нашы вадзіцелі не моцна хочуць 2 км у бок ад’ехаць да Усходняга маста, ці паедуць 18 — вялікае пытанне», — лічыць Каранік.
- у рамках распрацоўкі сеткі транспартнай інфраструктуры абмяркоўваецца мост каля былой трэцяй бальніцы у раёне анкадыспансера, які будуюць, каля вуліцы Дамброўскага. Мост выйшаў бы да Прывалу і разгрузіў раён Ласосна, Баранавічы. Але там — лес першай катэгорыі (які выконвае водаахоўныя, ахоўныя, санітарна-гігіенічныя і аздараўленчыя функцыі — Hrodna.life). «Трэба знайсці кампрамісы, каб палепшыць транспартную інфраструктуру і не абмежаваць правы людзей, якія там жывуць і адпачываюць» — сказаў старшыня аблвыканкама.
Пытанне яшчэ аднаго моста абмяркоўваецца досыць актыўна, распавялі прадстаўнікі ўлады. «Калі ўзважым усе за і супраць, гэтае пытанне будзем вырашаць не кулуарна. Вынесем яго на грамадскае абмеркаванне, каб пачуць меркаванні жыхароў», — паабяцаў Каранік.
Чытайце таксама: