Праспект Будаўнікоў працягнуць да Новага моста. Новы ўчастак дарогі будзе пракладвацца паралельна забудове мікрараёна «Вясенні». Пра гэта сказаў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой падчас прэзентацыі праекта новага мікрараёна.
Дарогу пачнуць будаваць адразу пасля сканчэння капітальнага рамонта Новага моста. Верагодна, гэта адбудзецца ў другой палове 2023 года.
Новая дарога будзе чатырохпалоснай. За Новым мостам арганізуюць колавую развязку. Cам мост пашыраць не будуць. Яго плануюць узмацніць да наступнага капітальнага рамонта, які адбудзецца не менш чым праз 50 гадоў.
Мікрараён Вясенні размесціцца ў межах вул. Вясенняя, Каліноўскага, Санфіравай, Паркавай ў планіровачным раёне «Пярэселка». Першыя дамы ўжо стаяць — гэта 4 высоткі на Каліноўскага, збудаваныя ў 2010−2012 гг.
Чытайце таксама: Якім будзе новы мікрараён Вясенні на 6 тыс. жыхароў: лічбы, рэндэры, планы
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…