Гродзенскія мастакі павінны заплаціць за зямлю, на якой месцяцца вежы Кася і Бася, 22 тысячы рублёў. Зараз яны шукаюць спонсара і гатовыя разлічыцца з ім творамі, паведаміў «Grodno.in».
Адкуль з’явілася запазычанасць
Майстэрні размяшчаюцца ў былых воданапорных вежах Кася і Бася. Яны належаць Беларускаму саюзу мастакоў. Арэнда для творцаў бясплатная, але яны павінны аплочваць камунальныя плацяжы.
У чэрвені 2022 года мастакам выставілі пазыку 22 тыс.рублёў за карыстанне зямлёй у апошнія шэсць гадоў. Раней паведамленні аб пазыках не прысылалі. Калі карыстальнікі не змогуць аплаціць запазычанасць, то абласную арганізацыю мастакоў аштрафуюць і анулююць, а пазыку атрымае рэспубліканскі саюз мастакоў.
Дзе мастакі плануюць узяць грошы
Рэспубліканскі саюз мастакоў у Мінску гатовы заплаціць 15 тысяч, астатнія 7 тысяч мастакі павінны выплаціць самі. Пасля зварота ў падатковую і Гродзенскі гарвыканкам ім далі адтэрміноўку на адзін месяц. Зараз мастакі спрабуюць знайсці спонсара і разлічыцца з ім творамі.
Чытайце таксама: Валентина Шоба: «Я — «принцеса в башне» и не надо меня спасать