Аляксандр Петушкоў. Скрыншот Hrodna.life
Аляксандра Петушкова са Слоніма пачалі судзіць 5 кастрычніка ў Гродзенскім абласным судзе. Яго затрымалі ў студзені — за выказванні аб пратэстных настроях у Казахстане, змене ўлады і ўводзе войскаў АДКБ.
UPD 19 кастрычніка. Аляксандра Петушкова з Гродна асудзілі на 7,5 гадоў калоніі ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Аляксандра Петушкова затрымалі тры гродзенскіх амапаўцы ў яго кватэры 12 студзеня 2022 года. Відэа з ім выклалі праўладныя Telegram-каналы. Аляксандр сказаў, што яго затрымалі за каментары пра пратэстныя настроі ў Казахстане, змену ўлады і ўвод войскаў АДКБ (арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, вайскова-палітычны блок — Hrodna.life). Таксама ў канале сцвярджалі, што Аляксандр «заклікаў да беспарадкаў».
Аляксандра Петушкова ў Гродне будуць судзіць па шэрагу артыкулаў КК:
Прысуд вынесе Дзмітрый Бубенчык.
34-гадовага хлопца ўнеслі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці
Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня 2022 года пасля рэзкага павышэння коштаў на звадкаваны газ праз пераход на рынкавы механізм цэнаўтварэння. Неўзабаве пратэсты ахапілі некалькі гарадоў і сталіцу. Удзельнікі пратэстаў перайшлі ад эканамічных патрабаваньняў да палітычных, якія ўключалі адстаўку ўрада і прэзідэнта Нурсултана Назарбаева.
Падчас пратэстаў у сталіцы спалілі былую рэзідэнцыю прэзідэнта і акімат. У Казахстане абвясцілі надзвычайнае становішча. 6 студзеня войскі АДКБ як міратворчая місія ўвайшлі ў Казахстан, абвясцілі рэжым антытэрарыстычнай аперацыі. 7 студзеня ўлады Казахстана паведамілі аб аднаўленні парадку ў краіне.
Пасля пратэстаў у краіне памяняліся прэм’ер-міністр, дзяржсакратар, спікер ніжняй палаты парламента. З 16 міністраў замянілі палову. Назарбаеў пазбавіўся пасады лідэра кіруючай партыі «Нур Атан». Гэтую пасаду заняў Такаеў.
Таксама ў студзені 2022 года за каментар аб сітуацыі ў Казахстане затрымалі як мінімум двух мінчукоў. Чым скончыліся іх затрымання, невядома.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…