Праз пераслед з боку сілавікоў гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь. Герасімчык быў галоўным героем у фільме «Каліноўскі», супраць рэжысёркі якога, па інфармацыі «Бе***у распачалі крымінальную справу.
Фільм «Каліноўскі» апублікавалі летам 2022 года. Следчы камітэт пабачыў у ім прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці, Супраць рэжысёркі Вольгі Швед распачалі крымінальную справу па арт.130 Крымінальнага кодэксу (КК).
Фільм прысвечаны біяграфіі Кастуся Каліноўскага. У ім паказваюць кадры раскопак, а таксама знойдзеных прыватных рэчаў паўстанцаў. Акрамя гэтага ў стужцы апавядаюць аб фарміраванні асобы Каліноўскага, а таксама і прычынах паўстання і яго паразы.
Васіль Герасімчык — гродзенскі гісторык. У 2018 годзе ён выдаў кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда». У 2019 годзе за сваю кнігу атрымаў прэмію Багушэвіча. У 2021 годзе Васіль Герасімчык разам з гісторыкам Аляксандрам Хацько выдалі буклет, прысвечаны Баторыю.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…