Праз пераслед з боку сілавікоў гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь. Герасімчык быў галоўным героем у фільме “Каліноўскі”, супраць рэжысёркі якога, па інфармацыі “Бе***у распачалі крымінальную справу.

Фільм “Каліноўскі” апублікавалі летам 2022 года. Следчы камітэт пабачыў у ім прыкметы распальвання нацыянальнай варожасці, Супраць рэжысёркі Вольгі Швед распачалі крымінальную справу па арт.130 Крымінальнага кодэксу (КК).
Пра што фільм
Фільм прысвечаны біяграфіі Кастуся Каліноўскага. У ім паказваюць кадры раскопак, а таксама знойдзеных прыватных рэчаў паўстанцаў. Акрамя гэтага ў стужцы апавядаюць аб фарміраванні асобы Каліноўскага, а таксама і прычынах паўстання і яго паразы.
Хто такі Васіль Герасімчык
Васіль Герасімчык – гродзенскі гісторык. У 2018 годзе ён выдаў кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда». У 2019 годзе за сваю кнігу атрымаў прэмію Багушэвіча. У 2021 годзе Васіль Герасімчык разам з гісторыкам Аляксандрам Хацько выдалі буклет, прысвечаны Баторыю.


