Археалагічныя раскопкі на месцы будаўніцтва новага аб’екта грамадскага прызначэння на Савецкай плошчы скончылі. Знаходкі, якія там выявілі, будуць вывучаць. Пра гэта паведаміў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Андрэй Вайцяховіч.
На месцы катлавана археолаг выявіў 16 ружэйных крамянёў XVIII стагоддзя. Акрамя гэтага, прадметы XVII стагоддзя — манеты, шпору, кавалкі пячных кафляў з кветкамі, выявай цмока.
Падчас рыцця катлавана будаўнікі адкрылі фрагмент сценаў сутарэнняў і арачных сводаў старажытнага будынка. Іх вырашылі не захоўваць, толькі зрабілі замеры, сфатаграфавалі і нанеслі на схему для выніковай справаздачы.
У ліпені 2022 года ўчастак выкупіў Станіслаў Сямашка, уласнік дома Мураўёва і апарт-атэля на Калючынскай. Па ўмовах аўкцыёну тут мусіць з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння. Будынак мусіць быць 2-павярховы з мансардай. Неабходна ўлічыць знешні выгляд і канфігурацыю страчанай забудовы, якая тут была раней.
На таргі прыйшло трое ўдзельнікаў. Участак дастаўся Сямашку за 30 000 рублёў пры пачатковай суме ў 20 000 рублёў. Пераможца аўкцыёну абавязаны, сярод іншага, пакрыць ЖКГ страты за заняцце ўчастка і знос пліткі ў памеры 15 175 рублёў.
Праект будучага будынка размясцілі на банерах на плоце вакол будаўнічай пляцоўкі. Левая частка новага будынка, якая выходзіць на Савецкую, будзе знешне падобнай да страчанага аб’ёма канца XIX ст. Правая, насупраць турмы, будзе з элементамі «мадэрна», панарамнымі вокнамі і часткова празрыстым дахам.
Чытайце таксама: Захаваць немагчыма знішчыць. Што не так з будоўляй каля дома Мураўёва і чаму раскопкі там былі неабходныя
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…