Супраць грыпа і каранавіруса з 26 па 2 кастрычніка ў Гродне прышчапіліся 7 тыс. чалавек. Прычына – у асенне-зімовы перыяд павялічваецца колькасць захварэўшых вострымі рэспіраторнымі захворваннямі, паведаміў тэлеканал “Гродно Плюс”.

7 000 чалавек за тыдзень. У Гродне робяць прышчэпкі ад грыпу і каранавіруса

Чым і каго прышчэпліваюць 

 У прыярытэце на прышчэпку -асобы з груп высокай рызыкі. Гэта сталыя людзі з хранічнымі захворваннямі, дзеці, цяжарныя жанчыны, медыкі і педагогі. Ад грыпу іх прышчэпліваюць бясплатна, прэпаратам расійскай вытворчасці “Гриппол”. Але ёсць і платная вакцына ад грыпу, вакцынай французкай вытворчасці.

Ці можна прышчапіцца адразу ад грыпу і каранавіруса

Ад 2022 года зменены парадак вакцынацыі супраць грыпу і каранавіруса. Зараз можна атрымаць абедзьве прышчэпкі ў адзін дзень, але ў розныя ўчасткі цела. Тым, што не маюць такой магчымасці, неабходна чакаць мінімальны інтэрвал часу паміж прышчэпкамі, хаця б два тыдні. 

Колькі гродзенцаў прышчапілася ад каранавіруса

У Гродне ад каранавіруса прышчапіліся звыш за 70% насельніцтва. Рэвакцынацыю прайшлі больш за 55%.