Навіны

Як не спазняцца і калі гэта скончыцца. ДАІ расказала, якія змены адбыліся ў Гродне ў сувязі з рамонтам Новага маста

Планаваць свой час і выязжаць з дому раней. Такія парады даў кіраўнік аддзялення агітацыі і прапаганды Дзяржаўнай аўтаінспекцыі УВД аблвыканкама Андрэй Цыдзік.

Транспарт у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Часцей за ўсё заторы з’яўляюцца раніцай ад 7:00 да 8:00 і ўвечары з 17:00 да 19:00. Гэта час, калі людзі едуць на працу і калі вяртаюцца дадому. У Гродзенскім ДАІ параілі, каб пазбегнуць спазненняў, трэба выязжаць з дому на 15−20 хвілін раней. У час-пік у горад лепей не выязжаць. Акрамя гэтага, па магчымасці, даязжаць да месца прызначэння не перасякаючы масты.

Што робіць ДАІ, каб палепшыць сітуацыю

Супрацоўнікі ДАІ карэктуюць рэжым працы светлафораў на вялікіх скрыжываннях. Напрыклад, калі ДАІ бачыць, што з’яўляецца затор, то яны перадаюць сігнал у дыспетчарскую і светлафор пачынае працаваць з улікам сітуацыі. Час для праезда могуць павялічыць альбо паменшыць.

Дадатковыя нарады з шэрагу супрацоўнікаў ДАІ праводзяць штодзённы маніторынг сітуацыі, каб уносіць адпаведныя карэктыроўкі.

Што хочуць змяніць

На скрыжыванні вуліц Карла Маркса і Сацыялістынай забаранілі паварот на Сацыялістычную. Ранкам і вечарам на скрыжываннях Брыкеля — Ліможа, а таксама Карскага — Касманаўтаў павялічаць час уключэння зялёнага светлафора.

Колькі гэта будзе працягвацца

Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрылі з 23:00 23 верасня. За тры дні да гэтага яго не збіраліся перакрываць цалкам. На мосце праходзіць паглыбленае даследаванне канструкцый у рамках падрыхтоўкі да капітальнага рамонту.

Абследаванне будзе доўжыцца каля двух тыдняў. Маршруты транспарту змянілі да 10 кастрычніка. Пасля абследавання будуць прымаць рашэнне аб рэжыме далейшага функцыянавання маставога збудавання.

Чытайце таксама: Мост закрыты, Гродна ў заторах, маршруты грамадскага транспарту зноў памянялі. Якімі вуліцамі зараз лепш не ездзіць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025