Мікрараён Вясенні размесціцца ў межах вул. Вясенняя, Каліноўскага, Санфіравай, Паркавая ў планіровачным раёне «Пярэселка». Першыя яго дамы ўжо стаяць — гэта 4 высоткі на Каліноўскага, збудаваныя ў 2010−2012 гг., піша Telegram-канал Urban Hrodna. З’явіўся дэталёвы план новага мікрараёна — і ён адрозніваецца ад таго, што паказвалі ў 2021 годзе.
Агульная плошча мікрараёна складзе 47,45 га. Ён разлічаны на 5 996 жыхароў (2475 кватэр).
Вышынныя акцэнты (19-павярховікі) прадугледжаны ў цэнтральнай частцы. Яны мусяць сфармаваць горадабудаўнічы сілуэт ва ўвязцы з існуючай шматпавярховай забудовай і гістарычным цэнтрам горада.
Уздоўж Вясенняй збудуюць пераменныя 10−7-6−4-павярховыя дамы. Уздоўж працягу пр. Будаўнікоў у праекце дамы на 6−8-10 паверхаў. На рагу Каліноўскага-Будаўнікоў запланаваны дом на 9−7-14 паверхаў. Каля кальцавой развязкі з боку моста пабудуюць 10-павярховы дом.
Змяшаная жылая шматкватэрная забудова ў 5−10 паверхаў у асноўным фармуецца па перыметры жылога квартала і ўздоўж магістральных вуліц. На першых паверхах убудуюць аб’екты сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Сацыяльная інфраструктура зойме 7,5 тыс. кв. м ад агульнай плошчы.
Мяркуючы па праекце, паліклініку будаваць не плануюць.
Унутры квартала будзе азелянённая пешаходная алея з дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі, пляцоўкамі адпачынку. Уздоўж яе прадугледжаны аб’екты сацыяльнага і культурна-асветнага прызначэння. На плане бачна 11 дзіцячых пляцовак, 7 спартыўных і 6 пляцовак для адпачынку.
Грамадскія цэнтры раённага значэння створаць:
Паркоўкі і паркінгі размесцяць па перыметры квартала па-за межамі двароў. «Падтрыманне канцэпцыі „двор без машын“ дазваляе стварыць унутры двароў прыватную, без шуму і выхлапаў магістральных вуліц, свабодную ад транспарту прастору з пляцоўкамі для шпацыраў, гульняў і адпачынку», — напісана ў праекце. У дварах прадугледжаны праезды для эпізадычнага абслугоўвання будынкаў і захоўвання аўто людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі
Праектанты прадугледзелі 1 машынамесца на 1 кватэру + 180 м/месцаў для аб’ектаў сацкультбыту з улікам сумеснага выкарыстання. Агулам у мікрараёне будзе 2477 парковачныя месцы. На скрыжаванні Каліноўскага-Вясенняй збудуюць двухузроўневы паркінг.
Па разліках для дадзенага мікрараёна неабходны дзіцячы садок на 354 месцы (59 дзяцей на 1000 жыхароў) і сярэдняя школа на 768 месцаў (128 дзяцей на 1000 жыхароў).
Вырашылі збудаваць дзіцячы садок на 180 месцаў, сумешчаны з пачатковай школай на 200 месцаў. Пры ёй будзе 5-павярховы комплекс па аздараўленні і развіцці дзяцей. Рэканструююць санаторны яслі-сад № 34 на 180 месцаў. Яны размесцяцца як раз у цэнтры мікрараёна.
Яшчэ 570 дзяцей хочуць размясціць у перспектыўнай школе, спраектаванай на скрыжаванні пр. Будаўнікоў - вул. Вясенняй або ў існуючых суседніх школах (рэзерв гімназіі № 2 — 482 месцы, рэзерв школы № 23 — 90 месцаў).
Дзеля новага мікрараёна з улікам ІІ чаргі будаўніцтва знясуць яшчэ 79 прыватных дамоў (агулам выйдзе 90). Уласнікам прапануюць кватэры ў гэтым жа мікрараёне і кампенсацыю за знішчаныя надзелы.
Праект раёна істотна змяніўся ў параўнанні з першапачатковым планам, апублікаваным вясной 2021 года. Дамоў стала менш, але яны будуць на большую колькасць паверхаў.
Напрыклад, тады ўздоўж працягу праспекта Будаўнікоў планавалі дамы ад 2 да 5 паверхаў (зараз там вышэйшыя). Планаваны 8-павярховы дом каля кальцавой развязкі ля маста ператварыўся ў 10-павярховы і змяніў форму.
Прынцып зменнай паверхавасці, які адпавядае паніжэнню рэльефа ў бок Нёмана, захавалі. Захавалася і ідэя парковак за межамі двароў. А вось алею з грамадскімі прасторамі ўнутры раёна спачатку рабіць не збіраліся. Зараз прастора двароў выглядае больш адрытай.
У 2021 годзе раён разлічвалі на 2284 кватэры. Зараз з улікам ужо збудаваных высотак на Каліноўскага — на 2475.
Першыя планы працягнуць праспект Будаўнікоў у бок Новага моста агучылі яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў.
У 2010 г. «Гроднажылбуд» распрацаваў план забудовы мікрараёна з 7−10−14−19-павярховымі буйнапанэльнымі і маналітнымі жылымі дамамі на 2350 кватэр агульнай плошчай 152 тыс. м. кв. Тады не было абмежаванняў на паверхавасць забудовы. Актуальным Генпланам Гродна ўстаноўлены абмежаванні для паўднёвай часткі ўчастка мікрараёна, паверхавасць забудовы ўстаноўлена ў 5−10 паверхаў.
Пры планаванні ўлічылі абмежаванні і тое, як раён будзе глядзецца з іншага боку Нёмана і ад гістарычнага цэнтра горада.
Чытайце таксама: «Хочаце будаваць хмарачос — праверце, ці будзе ён бачны ад замкаў». Гісторык распавёў, чаму новабуды не даюць Каложы трапіць у Спіс спадчыны ЮНЕСКА
Вясной 2021 года СМІ пісалі, што да будаўніцтва могуць прыступіць у 2021. На будоўлю збіраліся вылучыць тры гады.
Чытайце таксама: Построят пешеходный мост через Неман, ратушу и Фару Витовта, переселят тюрьму. Подробности утвержденного детального плана исторического центра Гродно
Грамадскае абмеркаванне праекта ўжо ідзе і працягнецца да 17 кастрычніка. Калі ў цябе ёсць нейкія заўвагі і прапановы па гэтым раёне, іх у пісьмовай форме (з пазнакай «грамадскае абмеркаванне») прымаюць:
Прэзентацыя праекта пройдзе 5 кастрычніка ў 15.00 у каб. 1 (1 паверх) упраўлення архітэктуры і градабудаўніцтва.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…