Навіны

На «Гродна Азот» рамантуюць сховішча і ахоўныя збудаванні

У сховішчы завода «Хімвалакно» ліквідуюць выяўленыя недахопы. Таксама завяршаюць рамонт падведамных ахоўных збудаванняў. Пра гэта распавёў у дакладзе начальнік службы бяспекі Юрый Грамыка, піша карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Згодна з МНС, ахоўнае збудаванне — гэта інжынернае збудаванне, прызначанае для укрыцця людзей, тэхнікі і маёмасці ад небяспекі, якая ўзнікае ў выніку наступстваў аварый або катастроф на патэнцыйна небяспечных аб’ектах, альбо стыхійных бедстваў ў раёнах размяшчэння гэтых аб’ектаў, а таксама ад уздзеяння сучасных сродкаў паразы.

З чым звязваюць рамонт, у выданні не ўдакладнілі.

Таксама пасля аздараўленчага сезону аднавілі працы на ахоўным аб’екце ў дзіцячым лагеры «Купалінка».

Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025