У сховішчы завода «Хімвалакно» ліквідуюць выяўленыя недахопы. Таксама завяршаюць рамонт падведамных ахоўных збудаванняў. Пра гэта распавёў у дакладзе начальнік службы бяспекі Юрый Грамыка, піша карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».
Згодна з МНС, ахоўнае збудаванне — гэта інжынернае збудаванне, прызначанае для укрыцця людзей, тэхнікі і маёмасці ад небяспекі, якая ўзнікае ў выніку наступстваў аварый або катастроф на патэнцыйна небяспечных аб’ектах, альбо стыхійных бедстваў ў раёнах размяшчэння гэтых аб’ектаў, а таксама ад уздзеяння сучасных сродкаў паразы.
З чым звязваюць рамонт, у выданні не ўдакладнілі.
Таксама пасля аздараўленчага сезону аднавілі працы на ахоўным аб’екце ў дзіцячым лагеры «Купалінка».
Чытайце таксама: «Каб супраціўнік не даведаўся». Як гродзенцам знайсці бамбасховішчы, калі яны засакрэчаныя