Гарадскія ўлады дазволілі прадпрыемству знесці будынак прафілакторыя, які размяшчаецца на тэрыторыі аздараўленчага цэнтра на вул. Томіна. Пра гэта распавялі ў карпаратыўным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік». Раней аздараўляльны цэнтр планавалі прадаць з паніжэннем кошту на 80% - пакупнікоў гэта не зацікавіла.

Зносам зоймецца падрадная арганізацыя. Для наведвальнікаў комплексу прымуць меры бяспекі ў прылеглай зоне.

Аздараўленчы цэнтр ўключае ў сябе дзеючы крыты басейн і будынак прафілакторыя, які знаходзіцца на кансервацыі. Басейн пакупнік павінен быў захаваць. Прафілакторый прапаноўвалі рэканструяваць пад аб’ект грамадскага прызначэння.

Апошні аўкцыён па аб’екце быў у снежні 2021 года. Ён прызнаны несапраўдным.