Навіны

Непадалёк ад «McDonald's» на Гарнавых можа з’явіцца гандлёвы цэнтр альбо офісы

Новы гандлёвы цэнтр могуць адкрыць на вуліцы Транспартная, 1. Пад яго прапануюць перарабіць былыя майстэрні Унітарнага жыллёва рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства (УЖРЭП). Пра гэта паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

Будынак былых майстэрняў. Фота: «Вечерний Гродно»

Будынак належыць УЖРЭП Кастрычніцкага раён, яго пабудавалі ў 1967 годзе. Яго плошча 227 кв.м. Аднапавярховы будынка плануюць прадаць з аўкцыёна 18 кастрычніка. Пачатковая цана амаль 68 тыс.рублёў.

Па ўмовах аўкцыёна, будынак дазволена перабудаваць пад будынак грамадскага прызначэння. Там могуць адкрыць крамы, офісы, медычны, культурны альбо спартыўны аб’ект ці ўстанову грамадскага харчавання.

Дзе размяшчаюцца былыя майстэрні

Будынак у якім прапануюць адкрыць гандлёвы цэнтр размяшчаецца побач з Гарадской паліклінікай, рэстаранам «McDonald's» і новым будынкам на вуліцы Цітова, 14.

Будынак былых майстэрняў. Фота: «Вечерний Гродно»

Чытайце таксама: Гістарычны цэнтр Гродна ўшчыльняюць: зямлю насупраць кірхі выставілі на аўкцыён

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024