“Гродна Азот” плануе пабудаваць ўстаноўкі біялагічнай ачысткі сцёкаў і абязводжвання залішняга актыўнага глеб. Ачышчаныя сцёкі плануюць зліваць у Нёман, паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.
Устаноўкі будуць будаваць на тэрыторыі “Гродна Азот”. Яны зоймуць каля 10 га. Ад іх плануюць пракласці два падземныя калектары да Нёмана. Адзін самацёчны, другі – напорны.
Дзе павінны прайсці калектары
Калектары мусяць прайсці па тэрыторыі, якая не падлягае жылой забудове. Праектам прадугледжана два варыянты. Першы – у санітарна-ахоўнай зоне “Азота”. Але ў такім выпадку сцёкі “Азота” апынуцца вышэй за Гродна па плыні Нёмана. Другі – рэкаснтруяваць існуючую пляцоўку ачысткі сцёкавых водаў у раёне Беражан.

Спачатку адбудуцца грамадскія абмеркавнні
Праграму правядзення ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Яно адбудзецца ў лістападзе-снежні 2022 года. Канчатковае рашэнне аб будаўніцтве прымуць у студзені 2023 года.

