Адзін з чатырох мастоў Гродна, Новы мост, перакрыты чацвёрты дзень. Грамадскі транспарт памяняў маршруты, а 27 верасня іх удакладнілі: вярнулі тралейбус № 14 і памянялі шляхі для маршрутак. Гродзенскім кіроўцам таксама даводзіцца мяняць звычкі. Сабралі спіс самых праблемных вуліц, на якіх збіраюцца заторы.
Паводле назіранняя ДАІ, найбольш загружаныя ў Гродне:
- падыходы да Старога моста,
- вуліца Вялікая Траецкая,
- вуліца Суворава,
- вуліца Савецкіх пагранічнікаў,
- праспект Румлёўскі,
- Румлёўскі мост,
- кальцавая развязка ля філармоніі.
Акрамя гэтага, па раніцах у Гродне заторы на дарозе Гібулічы-Альшанка. Па 40 хвілін стаялі Суворава з пераходам у Гарнавых, піша S13.
Пад вечар 26 верасня былі забітыя:
- вуліца Магістральная ў бок Дзевятоўкі і ў бок Румлёўскага маста ад пуцеправода,
- вуліца Горкага,
- кальцо на Таўлая,
- вуліца Брыкеля,
- вуліца Дзяржынскага,
- вуліца Кірава.
Кіроўцы спрабуюць аб’язджаць затор праз вузкія вуліцы Краснопартызанская і Дарвіна, піша «АвтоГродно».
Грамадскі транспарт
Аб новых маршрутах грамадскага транспарту мы пісалі раней.
Акрамя таго, аператар перавозак вырашыў усё ж вярнуць тралейбус № 14. Маршрут № 14 «ЖК «Калбасіно — Дзевятоўка» змянілі на № 14 «Фолюш — Дзевятоўка»: Фолюш — міні-рынак — вул.Лізы Чайкінай — пл. Дзекабрыстаў - вул. Паповіча — абутковая фабрыка «Нёман» — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — пл. Савецкая — вул. Маладзёжная — ГА «Прафсаюзаў» — «1-я паліклініка» — кінатэатр «Космас» — Дом навукі і тэхнікі - вул. Дубко і далей па сваім маршруце. У зваротным кірунку ён паедзе: Дзевятоўка — МНС без зменаў, далей «Дом навукі і тэхнікі» — Цэнтр мэблі «Пінскдрэў» — вул. Астроўска — Дзіцячая бальніца — парк Жылібера — вул. Сацыялістычная — вул. Маладзёжная — пл.Савецкая — ун-м «Кастрычніцкі» — вул. Савецкіх пагранічнікаў - г-ца «Гродна» — вул. Паповіча — пл. Дзекабрыстаў - вул. Лізы Чайкінай — Фолюш.
Таксама адкарэктавалі рух маршрутак:
№ 10тк «Калбасіно — Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпынак «Калбасіно» — вул. Паповіча (без зменаў), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў — вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
№ 12тк «Альшанка — Дзевятоўка-5» будзе курсіраваць: прыпынак «Альшанка» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпыначны пункт «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Урублеўскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
№ 32тк «Вішнявец — КСМ» будзе курсіраваць: прыпынак «Вішнявец» — вул. Перамогі (без зменаў), далей: вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.
№ 35тк «Багушэвіча-2 — вуліца Карскага» будзе курсіраваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Соламавай (без зменаў), далей: вул. Савецкіх пагранічнікаў — вул. Гарнавых — вул. Маставая — вул. Вялікая Траецкая — вул. Віленская — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — прыпынак «Фарты» — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Карскага» — прыпынак «Фарты» (без змен), далей: бульвар Ленінскага камсамола — вул. Максіма Горкага — вул. Віленская — вул. Вялікая Траецкая — вул. Маставая — вул. Савецкіх пагрнічнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў.
ДАІ раіць
У ДАІ настойліва рэкамендуюць мінімізаваць рух па Старым мосце і выбіраць Румлёўскі і Усходні мост. У пікавыя перыяды, раніцай і ўвечары, пераважней Усходні мост. На ім ёсць рэзерв прапускной здольнасці. Праўда, раніцай 27 верасня і на ім рух быў не свабодным.
У найбольш нагружаныя гадзіны, каб мінімізаваць нагрузку на Стары мост, перыядычна ўводзяць абмежаванні на рух асабістых аўто з боку вуліцы Савецкіх пагранічнікаў на Стары мост, расказал начальнік міжраённага аддзела арганізацыі дарожнага руху ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Юрый Парахневіч.
Раней ДАІ ўдакладніла схему руху на кальцы каля філармоніі. Пры руху з вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у бок кальца дазволены рух проста (у разрэз кальца). Левы паварот па кальцы у бок Старога моста адкрылі для маршрутных транспартных сродкаў. Астатні транспарт павінен ехаць на Стары мост толькі з боку тытунёвай фабрыкі і Белкарда.
Жыхарам мікрараёна Фолюш парэкамендавалі карыстацца ўнутрыгарадскі кальцавой магістраллю і Румлёўскім мостам, а жыхарам мікрараёнаў Вішнявец і Пагараны-Кашэўнікі — Усходнім.
Колькі гэта будзе працягвацца
Рух па Новым мосце на вуліцы Паповіча цалкам закрылі з 23:00 23 верасня. За тры дні да гэтага яго не збіраліся перакрываць цалкам. На мосце праходзіць паглыбленае даследаванне канструкцый у рамках падрыхтоўкі да капітальнага рамонту.
Абследаванне будзе доўжыцца каля двух тыдняў. Маршруты транспарту змянілі да 10 кастрычніка. Пасля абследавання будуць прымаць рашэнне аб рэжыме далейшага функцыянавання маставога збудавання.