Ілюстрацыйнае фота стаматолага. Фота: pixabay.com
Новая клініка з’явіцца на вуліцы Дубко — захадней ад існуючага інтэрната для студэнтаў. Якія памяшканні і кабінеты будуць у будынку на 5200 кв.м, вызначаць пры праектаванні. Будаўніцтва пачнуць праз год — у кастрычніку 2023 года.
Кіруе будаўніцтвам Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна. Да 4 кастрычніка ведамства выбірае генеральную праектную арганізацыю на выкананне праектна-пошукавых работ. Фірма павінна падаць дадзеныя аб аналагічных рэалізаваных праектах за апошнія тры гады.
На працу з гарадскога бюджэту вылучаюць 510 000 рублёў. У задачы фірмы таксама ўваходзіць прадумаць каляровыя рашэнні фасадаў і архітэктурна-будаўнічыя рашэнні.
Праектаванне павінны завяршыць да 28 лютага 2023 года. Пачатак будаўніцтва запланаваны на кастрычнік 2023 года. На будаўніцтва выдзелена 15 510 000 рублёў. Агульная плошча будынка — 5 241, 28 кв.м. Якія памяшканні будуць у будынку, вызначаць на этапе праектавання. Вядома, што там будзе аптэка.
Арыенціровачная плошча ўчастка — 0,72 га. Пры праектаванні ўлічаць генплан Гродна. Каля будынка ўсталююць велапаркоўкі. Для фізічна аслабленых асоб забяспечаць безбар’ернае асяроддзе. Пры будаўніцтве абяцаюць захаваць расліны.
Планы пабудаваць стаматалагічны цэнтр у Гродне з’явіліся вясной 2021 года. Тады для яго хацелі рэканструяваць адміністрацыйны будынак па вул. Цітова, 7. Але перадумалі - гэта аказалася даражэй. Да таго ж, у той час ва ўладаў не было грошай.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…