Ілюстрацыйнае фота
Праваабаронца Павел Левінаў спытаў у Віцебскага гарвыканкама, ці можна яму правесці пікет на асабістай старонцы ў Facebook і размясціць там нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Так ён хацеў публічна выказаць погляды на «падзеі грамадска-палітычнага жыцця». Гарвыканкам забараніў яму гэта рабіць — вось на якой падставе.
У сваім звароце Павел спаслаўся на тое, што раней беларусам выносілі адміністрацыйныя пастановы за размяшчэнне ў сетцы БЧБ-сцяга і прызнавалі гэта пікетам (паводле ч.1 арт. 24. 23 КаАП). Таму ён папрасіў дазволіць правесці масавае мерапрыемства — пікетаванне. Адпаведныя дакументы ёсць у рэдакцыі Hrodna.life.
Дазвольны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў увялі ў новай рэдакцыі закона «Аб масавых мерапрыемствах» у 2021 годзе. Пры гэтым скасавалі паведамляльны прынцып, калі жадаючыя маглі паведаміць выканкаму пра мерапрыемства і правесці яго ў дазволеным месцы.
У якасці месца правядзення мерапрыемства праваабаронца пазначыў Facebook. Таксама Павел паведаміў аб часе пачатку і канца пікету. «Пасля правядзення пікетавання будзе праведзена ўборка тэрыторыі на старонцы „Павел Левинов“ у сацыяльнай сетцы „Facebook“ („Meta“) глабальнай сеткі Інтэрнэт», — абавязаўся беларус.
Таксама ён паабяцаў «пастаянна прысутнічаць пікетаванні», «мець адметны знак арганізатара пікетавання», «не перашкаджаць руху транспарту і пешаходаў, не ствараць перашкоды для бесперабойнага функцыянавання арганізацый» — як і трэба па законе.
Віцебскі аблвыканкам вырашыў, што заява аформлена няправільна і пададзена ў парушэнне абзаца другога часткі пятай артыкула 5 Закона «Аб масавых мерапрыемствах». У сувязі з гэтым у правядзенні пікету адмовілі. Такі адказ прыйшоў за подпісам намесніка старшыні аблвыканкаму Вячаслава Дурнова.
Праваабаронца будзе абскарджваць адказ гарвыканкама.
Чытайце таксама: Як у Гродзенскай вобласці судзяць за БЧБ-сцяжкі і «Пагоню»
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…