Будаваць царкву Уваскрасення Хрыстова пачалі на вуліцы Вольгі Соламавай. Участак, на якім адбываецца будаўніцтва, размешчаны побач з помнікам вязням лагера смерці «Шталаг 324», паведаміў «New Grodno».
Зараз на пляцоўку завозяць будаўнічыя матэрыялы, а таксама ўсталёўваюць неабходныя для будоўлі аб’екты. Прыход храма аплаціў 85% праектнай дакументацыі.
«Узвядзенне храма ў гэтым месцы дасць магчымасць увекавечыць памяць усіх пацярпелых у гады Вялікай Айчыннай вайны і асвяціць подзвіг тых, хто ў жорсткіх баях абараніў права жыць на гэтай зямлі», — напісана на сайце прыхода.
Што яшчэ плануюць у новай царкве
У будучыні плануюць адкрыць нядзельную школу, сястрыцтва і моладзевае братэрства. Паводле сайта прыхода, «праца з дзецьмі і моладзю будзе граць найважнейшую ролю ў жыцці прыхода».
Дзе зараз адбываюцца службы
Зараз службы адбываюцца ў часовай царкве. Яна размешчана ў былой спортзалі вайсковай часткі на Фолюшы. Гэта памяшканне пераабсталявалі пад храм у 2020 годзе. Там адбываюцца богаслужэнні, літургіі, таінствы хрышчэння, вянчання і паграбення.
Чытайце таксама: Храм у спартзале і прытулак для коцікаў. Як зараз выглядае былы вайсковы гарадок на Фолюшы, які хутка знікне