Правілы пракоўкі каля школ зменяць у Гродне. Новая сістэма будзе працаваь па прынцыпе: прывёз — высадзіў - з’ехаў. Калі эксперымент будзе паспяховым, то такія правілы пакінуць, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».
Дзе можна высадзіць дзіцё наўпрост каля школы
У жніўні 2021 года пляцоўку для высадкі дзяцей стварылі каля сярэдняй школы № 11 [вул.Белуша — Hrodna.life]. Гэта была першая падобная пляцоўка ў Гродне. Дзякуючы ёй бацькі, якія прывозяць дзяцей, не спыняюцца на праезнай частцы, а таксама не паркуюцца на стаянках каля бліжэйшых дамоў.
Зараз такую пляцоўку стварюць каля гімназіі № 9 [вул.Пестрака — Hrodna.life]. Там вузкая праезная частка, на якой паркуюцца таксама мясцовыя жыхары.
Дзе яшчэ зменяць правілы руху
Правілы паркоўкі зменяць каля гімназіі № 10 на вуліцы Дзяржынскага. Там абмяжуюць час знаходжання аўтамабіля на паркоўцы жа неабходнага мінімуму: прывёз дзіцяці - высадзіў - з’ехаў.
Гэтыя змены таксама эксперэментальныя. Калі ўсё пройдзе паспяхова, новаўвядзенне пакінуць.