Два шматпавярховых дома пачалі будаваць на месцы былой вайсковай часткі на Фолюшы. У першы дзень продажу будучых кватэр 12 верасня 2022 года, сабралася чарга на заключэне дамовы. Цана за адзін квадратны метр у новых кватэрах — 1750 рублёў, паведаміла «Гродзенская праўда».
Новыя дамы будуе «Гроднажылбуд». Адзін з іх разлічаны на 126 кватэр у пяці- і сяміпавярховым выкананні. Другі дом на 129 кватэр на сем і дзевяць паверхаў.
Што будуюць у новым раёне
Агульная плошча новага раёна будзе 34 га. Там размесцяцца 16 шматкватэрных дамоў на 2050 кватэр. Вышыня будынкаў будзе ад 3 да 16 паверхаў. 10 дамоў будуць буйнапанэльныя, а шэсць маналітна-каркасныя. Агульная плошча жылога фонду — звыш за 140 тыс. квадратных метраў.
Акрамя гэтага ў мікрараёне пабудуюць дзіцячы садок на 230 месцаў і аб’екты гандлёва-бытавога прызначэння. Будынкі былога вайсковага гарадка плануюць захаваць.
Чытайце таксама: Якім будзе новы жылы мікрараён на Фолюшы? Ідуць абмеркаванні праекта
Калі пачнуць будаваць іншыя дамы
Будаўніцтва падзялілі на чатыры чаргі. Падчас першай чаргі будуюць аб’екты інжынерна-транспартнай інфраструктуры. Зараз адбываецца другая чарга — будаўніцтва першай групы жылых дамоў № 1−4. Верагодна, што ў 2022 годзе пачнуць яшчэ адну чаргу будаўніцтва — жылыя дамы № 7−11. Скончыць будаўніцтва новага мікрараёна плануюць у 2026 годзе.
Што прадугледзелі ў новым мікрараёне
У мікрараёне прадугледзелі двары без аўтамабіляў, бяспечныя для дзяцей. Паркоўкі вынеслі за межы зон для гульняў у дварах. Таксама там плануюць падтрымаць існуючыя зялёныя тэрыторыі і насаджэнні, абсталяваць паркавыя і прагулачныя зоны.
Чытайце таксама: Не будуць зносіць казармы, каб захаваць дрэвы. Як вырашылі забудоўваць Фолюш і калі пачнуць
Пачаць будаўніцтва планавалі яшчэ ў 2021 годзе
Пачаць будаўніцтва мікрараёна планавалі ў канцы 2021 года. Потым перанеслі на красавік-травень 2022 года. У выніку пачалі летам 2022 года. Забудоўшчык плануе максімальна захаваць дрэвы і змяніць канфігурацыю некаторых дамоў з улікам апытання жыхароў новых дамоў на вуліцы Лідскай. Напрыклад, каля зоны адпачынку ля Ласасянкі ўзвядуць тры дамы-«змейкі». Яны будуць вышынёй у 5−7 паверхаў і з больш сечанымі выгінамі, чым у «змейках» на Лідскай.
Чытайце таксама: Храм в спортзале и приют для котиков. Как сейчас выглядит бывший военный городок на Фолюше, который скоро исчезнет