Гродна стаў самым брудным горадам вобласці. На другім месцы Ваўкавыск. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі апублікавала статыстыку колькасці выкідаў забруджваючых рэчываў у паветра.
Больш за 190 000 тон забруджваючых рэчываў патрапіла ў паветра ў Гродзенскай вобласці. Праз ачыстныя комплексы прайшлі менш за траціну — толькі 59 000 тон.
Якія гарады выдаюць больш за ўсё адкідаў
- Гродна — 9 107 тон (16,2%)*
- Ваўкавыск — 7 792 тон (19,2%)*
- Гродзенскі раён 6 381 тон (72%)
- Слонім 4 610 тон (91%)*
- Шчучын — 4 354 (97%)*
- Смаргонь — 3 541 (24,1%)*
- Ліда — 3 355 (10,4%)*
*патрапіла ў паветра без ачысткі
У Бераставіцкім і Свіслацкім раёнах сітуацыя з адкідамі горшая, 1 575 і 1 314 тон адпаведна. Тут колькасць забрудняючых рэчываў меншая, чым у іншых раёнах, але амаль 99% з іх патрапляюць наўпрост у атмасферу.
Што забруджвае паветра
Агулам у Беларусі ў 2021 годзе колькасць выкідаў склала 1192,9 тыс тон. Большая частка — 61% (728 тыс. тон) выкідаў патрапляе ў паветра ад мабільных крыніцаў выкідаў - транспартных сродкаў і самаходных машыны. Гэта на 5,2% менш, чым было ў 2015 годзе і на 9,6% менш чым у 2010 годзе.
Чытайце таксама: ГРОДНА, ДЫХАЙ ГЛЫБЕЙ! Што з паветрам у самым аўтамабілізаваным горадзе Беларусі