На заводзе «Гарызонт» распавялі пра першы беларускі ноўтбук. Стала вядома, дзе яго будуць прадаваць, колькі ён будзе каштаваць, а таксама якая гатоўнасць да масавага запуску, паведаміў тэлеканал «Беларусь-1».
Для вытчорчасці першага беларускага ноўтбука мадэрнізавалі вытворчасць на Мінскам вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (МВАВТ) холдынга «Гарызонт». Там наладзілі канвеер пад камп’ютарную тэхніку, ноўтбукі, маніторы, а таксама PC-блокі.
Беларускага складніка ў ноўтбуку 12%. Да канца 2022 года плануюць дасягнуць 35%. Ужо асвоілі друкаваныя платы і кабельныя злучэнні.
«Мы знаходзімся на этапе праектавання і аснасткі для вытворчасці корпусных дэталяў на адным з нашых прадпрыемстваў. Друкаваныя платы мы ўжо асвоілі. З кабельнымі злучэннямі таксама праблем не ўзнікла. Наш ноўтбук у прынцыпе складаецца з тых жа камплектуючых, што і ў асноўных самых вядомых сусветных брэндаў», — сказаў інжынер-канструктар МВАВТ холдынга «Гарызонт» Андрэй Клімовіч тэлеканалу «Беларусь 1».
У вытворчасці ноўтбука нібыта выкарыстоўвалі «самыя новыя і перадавыя тэхналогіі». Такія ж тэхналогіі выкарыстоўваюць пры вытворчасці аўтаэлектронікі на машынабудаўнічых прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Акрамя самаго камп’ютара, на прадпрыемстве займаюцца распрацоўкай уласнай аперацыйнай сістэмы.
«Задача, якая стаяла перада мной, гэта распрацоўка праграмнага забеспячэння дадзенага ноўтбука. Сістэмы ўводу-вываду, тое, што вядома як BIOS, якая будзе аб’ядноўваць кампаненты камп’ютара і запускаць аперацыйную сістэму. І цяпер мы займаемся распрацоўкай уласнай аперацыйнай сістэмы, каб замяніць тыя аперацыйныя сістэмы, якія сышлі з нашага рынку», — сказаў кіраўнік праекта IOT кіруючай кампаніі холдынгу «Гарызонт» Дзмітрый Малашкевіч тэлеканалу «Беларусь 1».
Гатоўнасць да массавага запуска вытворчасці фактычна 100%. Гэта будуць ноўтбукі з розным «начыненем», залатога і срэбнага колераў. Цана за ноўтбук з дыяганаллю 15,6 дзюймаў будзе 1300 рублёў. Першыя вопытныя партыі ноўтбукаў будуць прадаваць у Расіі.
Беларускі ноўтбук, які дэманстраваў Лукашэнка, вонкава падобны на мадэль Lenovo IdeaPad 3. У іх аднолькавае размяшчэнне і парадак партоў, падобная, клінавідная, форма корпуса, выпірае шарнір, праз які экран мацуецца да асноўнай часткі корпуса, а тачпад змешчаны ўлева.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…