Асуджаную на шэсць гадоў калоніі Соф’ю Сапегу могуць памілаваць да канца 2022 года. Затрыманаму супрацоўніку «Гроднажылбуд» Мікалаю Мардовічу прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь (640 рублёў) і звольнілі яго. Супрацоўнік судзіцца з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 5 да 11 верасня.
Затрымалі лідчаніна. У 2020 годзе ён быў у чаце «Лида 97%», дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў аб сваіх дзеяннях у «Плане Перамога». Па версіі сілавікоў, ён заклікаў да страйку, пратэстаў і дыверсій на чыгунцы. У дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Таксама асуджаны яго блізкі сябар, паведамілі сілавікі.
Затрыманы — Мядвецкі Дзмітрый Віктаравіч 1988 года нараджэння, піша Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
У Гродне затрымалі ІПшніка. Гродзенца затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, рэгістрацыю ў «Плане Перамогі». Ён паабяцаў выдаліць усе дадзеныя.
У Навагрудку затрымалі мясцовага жыхара. Ён удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Паводле версіі сілавікоў, мужчына таксама распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і нацысцкую сімволіку, абражаў прадстаўнікоў улады і Аляксандра Лукашэнку. Затрыманы — 38-гадовы Віталь Андрэйчык, паведамляе «Вясна».
Затрымалі жыхара Карэліцкага раёна. Яго затрымалі за распаўсюд фота, якія змяшчаюць абразу Аляксандра Лукашэнкі, праваахоўных органаў і дзяржаўных сімвалаў. Таксама ён распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы.
У Гродзенскай вобласці затрымалі айцішніка. Ён затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У жніўні 2020 года мужчына браў удзел у акцыях пратэсту. Ён прызнаў віну.
Праваахоўныя органы выявілі 43-гадовага жыхара Гродна і 42-гадовую мінчанку, якія ў лістападзе 2020 года абразілі супрацоўніцу міліцыі Брэста ў адным з чатаў.
Гродзенец ўжо адбывае «хатнюю хімію» за абразу. Цяпер яму можа пагражаць больш жорсткае пакаранне.
Анджэй Пачобут паведаміў блізкім, што 5 верасня скончыў знаёміцца з матэрыяламі справы. На знаёмства з імі выдзелілі толькі месяц.
Каб прачытаць як мага больш, Пачобут адмовіўся ад абеду і чытаў матэрыялы з раніцы да вечара, паведамляе «Гарадзенская права».
У жніўні ў дадатак да ранейшага «распальвання варожасці» (арт. 130 КК) Пачобуту прад’явілі абвінавачванне і ў «закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі» (арт. 361 КК).
Яна ўжо прайшла першы этап у працэдуры памілавання, паведаміў BBC адвакат яе сям'і Антон Гашынскі.
«Адміністрацыя калоніі дала станоўчае заключэнне па хадайніцтве Соф'і і прызнала, што ёю прыняты ўсе меры для звароту за памілаваннем. Далей яго будзе разглядаць камісія па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце, на гэта можа сысці каля трох месяцаў», — сказаў Гашынскі.
Сапега падала прашэнне Лукашэнку праз адміністрацыю жаночай калоніі ІК-4 у Гомелі ў канцы чэрвеня 2022 года.
9 верасня ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд 37-гадоваму палітвязьню Алесю Сянько. Суддзя Анатоль Заяц прызнаў мужчыну вінаватым па арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады» і ч.1 арт. 130 «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы». Прысуд — два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Ігумення Гаўрыіла нібыта загадала знішчыць багаслоўска-літаратурна-мастацкія брашуры «Жыровіцкая абіцель». Іх рэдагуе манах-паэт Зініч (Алег Бембель) у Свята-Успенскім манастыры ў Жыровічах, сцвярджае czasopis.pl. Выданне друкавалі накладам 50−100 тысяч асобнікаў і раздавалі вернікам.
Пасля загаду два маладыя святары ў знак пратэсту нібыта пакінулі Жыровіцкі манастыр.
Ігумення Гаўрыіла — Марыя Глухава родам з Саратава, настаяцель жаночага Прачысценскага манастыра ў Гродне. У верасні 2020 года выступіла на праўладным жаночым форуме. Удзельнікаў пратэстаў са сцэны назвала «вар'ятамі», «раз'юшаным статкам». Пазней наведала сілавікоў, якія разганялі пратэсты, і пачаставала іх тортам.
Аб праблемах з атаваркай і пасылкамі распавялі яго сябры, піша Вясна:
«А ў гарадзенскай турме нядаўна ўвялі чарговыя новыя правілы да перадач і пасылак. Цяпер адмаўляюцца перадаваць прадукты, якія ёсць у продажы на атаварцы. «Баржомі» і сокі з пасылкі адправілі на склад, бо ў турэмнай краме можна купіць ваду «Фрост» і сок «Сочны».
Аліўкавы алей у перадачы не прынялі, бо ў іх краме (часам) прадаецца сланечнікавы алей, і нават тое, што яго не было ў продажы, не паўплывала. З садавіны прымаюць цяпер толькі апельсіны, мандарыны, лімоны, яблыкі і грушы. Авакада, бананы і ківі, якія раней бралі без пытанняў, цяпер прымаць адмаўляюцца. Вось яшчэ Мікалай напісаў, што набыць нешта на атаварцы таксама становіцца праблемай, бо да яго проста не прыходзяць з крамы.
…Але ў цэлым Мікалай трымаецца незвычайна годна і моцна. Кажуць, выглядае ўжо добра, наколькі гэта магчыма, узнавіўся пасля галадоўкі, толькі цукар у крыві высокі.
З улікам новаўвядзенняў у пасылках можна адпраўляць сала, вяленае мяса і каўбасы, мясныя чыпсы, вытрыманы сыр, які не сапсуецца без лядоўні, арэхі, сухафрукты (сушаныя яблыкі, курагу), яблыкі, грушы, лімоны, апельсіны, мандарыны, агуркі, радыску, цыбулю, часнок, печыва, шакалад, зефір. Таксама дарэчы будуць канверты 1 класа, ручкі".
Адна з затрыманых прызналася, што абразіла супрацоўніцу міліцыі на эмоцыях і пажадала сілавікам «усяго добрага».
Другая гродненка таксама папрасіла прабачэння.
Ён распавёў аб злачынствах Мікалая Аўтуховіча. Інтэрв'ю паказалі на канале «Беларусь 1».
Павел Сава прызнаў віну. Ён абвінавачваецца ў стварэнні злачыннай арганізацыі альбо ўдзелу ў ёй, а таксама здзяйсненне актаў тэрарызму (ч. 2 арт. 285, ч. 3 арт. 289 КК).
На днях у Оршы адбыўся суд па ўзмацненню рэжыму палітвязню. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу выпісалі два парушэнні і збіраюцца змясціць у ШІЗА, паведамляе «Вясна».
Дзмітрыя асудзілі па ч. 1 арт. 368 КК і арт. 370 КК на паўтара года калоніі. У аршанскай калоніі № 8 Дзмітрый Сушчык знаходзіўся з красавіка. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і пры гэтым рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар за «парушэнне парадку».
Пачата даследаванне матэрыялаў 58 тома. Усяго ў справе 65 тамоў, паведамляе БелТА.
Паводле версіі следства, Аўтуховіч спрабаваў даведацца адрасы і нумары аўтамабіляў супрацоўнікаў міліцыі, пракурорскіх работнікаў, суддзяў у жыхаркі Брэста, якая пераехала ў Польшчу. Гэтыя звесткі нібыта патрэбныя былі для таго, каб псаваць іх маёмасць.
У ліставанні з рознымі людзьмі Аўтуховіч казаў аб змене дзяржаўнай улады ў Беларусі, хацеў сабраць аднадумцаў для ўдзелу ў падпольнай групе для арганізацыі пратэстаў і збору інфармацыі аб сілавіках, паведаміла «Гродзенская праўда».
Аляксандра Курганскага па «справе Зельцара» асудзілі на 1,5 года калоніі і штраф у 50 базавых велічынь (1600 рублёў)
Прысуд вынеслі 12 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе.
На сем гадоў калоніі асудзілі Марыну Санкевіч 5 верасня ў Гродзенскім абласным судзе. 28-гадовая ўраджэнка Старых Дарог была затрыманая 24 лютага 2022 года ў Гродне. Вядома, што падставай для распачынання крымінальнай справы сталі каментары ў Telegram-каналах, паведамляе MAYDAY TEAM. Яна знаходзіцца ў СІЗА турмы Гродна.
У віну дзяўчыне абвінавачвалі чатыры артыкулы Крымінальнага Кодэкса:
Грамадзянскую справу «аб адмене загаду аб прымяненні дысцыплінарнага спагнання ў выглядзе звальнення, аднаўленні на службе і спагнанні грашовага забеспячэння за час вымушанага перапынку на службе» пачалі разглядаць 7 верасня, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».
Ісцец — Ціхі Сяргей Уладзіміравіч. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі начальніка аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Падобнае пасяджэнне было летам 2022 года.
Затрыманаму супрацоўніку «Гроднажылбуд» Мікалаю Мардовічу прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь (640 рублёў).
Яго судзілі паводле арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».
Паводле інфармацыі канала, мужчыну звольнілі з працы.
Завяршылі расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да аднаго з адміністратараў платформы «23.34». Гэта нібыта памагатыя адміністратараў Telegram-канала «Черная книга Беларуси», якіх знайшлі падчас расследавання крымінальнай справы Соф'і Сапегі.
40-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці «ажыццяўляў сваю злачынную дзейнасць» з Украіны, потым — Польшчы. У верасні 2021 года мужчына прыехаў у Беларусь, дзе яго затрымалі.
У яго тэхніцы былі персанальныя дадзеныя амаль 17 тысяч службовых асоб, праваахоўнікаў і вайскоўцаў. Мужчыне прад’явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК і заключылі пад варту. Справу неўзабаве накіруюць у суд.
5 верасня ў Цэнтральным судзе Менска адбыўся трэці адміністрацыйны працэс над Ігарам Банцэрам. Зноў - па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць), паведамляе Канал анархічнага Чорнага Крыжа Беларусі.
Пасяджэнне па справе аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў прайшло 6 верасня. Суддзя — Святлана Доўгашэй. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Арганізацыя працавала 11 гадоў. Яна размяшчалася ў вёсцы Новы Двор Свіслацкага раёна. Клуб арганізоўваў трофі-рэйды ў раёне і ўдзельнічаў у спаборніцтвах пазадарожнікаў.
Пакуль статус арганізацыі - дзеючы.
Юлія Юргілевіч прапрацавала адвакаткай амаль 18 гадоў. Пасля пратэстаў яна была адной з тых, хто ўзяўся абараняць абвінавачаных па палітычных справах. Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў пасля яе апытанняў у судзе. Рэдакцыя Hrodna.life успамінае тых, каго абараняла затрыманая адвакатка Юлія Юргілевіч.
За што і па якой справе гродзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка знаходзіцца ў СІЗА, усё яшчэ не вядома, хоць з моманту затрымання прайшло ўжо 10 дзён. За гэты час паводле Крымінальнага кодэксу ўжо павінна быць выстаўлена абвінавачанне. Hrodna.life узгадвае, чым вядома ў Гродне і па-за яго межамі Павел Мажэйка.
8 верасня, у Міжнародны Дзень салідарнасці журналістаў, з’явілася старонка, прысвечаная Паўлу Мажэйку. Сайт freepavelmazheyka.tilda.ws на дзвюх мовах распавядае, хто такі Павел, чаму ён — чалавек-легенда, і як яго можна цяпер падтрымаць, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Законапраект аб паралельным імпарце распрацавалі і перадалі на ўзгадненне ва ўрад. Яго могуць прыняць да канца 2022 года.
«Законапраект аб паралельным імпарце ў Беларусі падрыхтаваны, узгоднены з усімі зацікаўленымі і знаходзіцца на ўзгадненні ва ўрадзе. Мы спадзяемся, што да канца года ён будзе прыняты. Прыняцце дакумента спросціць імпарт тавараў, якія забароненыя да ўвозу з санкцыйных прычын у нашу краіну», — сказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.
У Беларусі хочуць на заканадаўчым узроўні вызначыць, хто можа лічыцца валанцёрам. Аб падрыхтоўцы закона расказала намесніца Генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Раманія Зорына на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы на тэму «Валанцёрскі рух у Беларусі: уцягнутасць насельніцтва краіны ў дабрачынныя праекты».
Грамадскае аб’яднанне «Вспульнота полякув» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Суд 7 верасня. Яму спатрэбілася адно судовае пасяджэнне.
Чарговая польская арганізацыя ўтварылася ў 2017 годзе. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Калі на пасадзе яго змяніла Анжаліка Борыс, ён са скандалам сышоў і вырашыў стварыць уласную арганізацыю.
Краіны Балтыі дасягнулі пагаднення аб істотным абмежаванні (за некаторымі выключэннямі) перасячэння межаў грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, якія маюць шэнгенскія візы. Пра гэта паведаміў ў Twitter кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Гаворкі пра беларусаў цяпер не ідзе.
Пазбаўляць грамадзянства, абавязаць паведамляць пра атрыманне карты паляка, і забараніць уезд у краіну на 30 гадоў. Такія прапановы прагучалі на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях удасканальвання заканадаўства аб грамадзянстве і правядзенне амністыі 6 верасня 2022 года.
Першае інтэрв'ю з моманту сыходу на пенсію даў былы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Ён узначальваў епархію з 1996 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Арцемій асудзіў гвалт сілавікоў. У чэрвені 2021-га яго адправілі на пенсію нібыта па стане здароўя.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…