Новости

Дабрацца ў Каробчыцы стала прасцей: дадалі аўтобусаў

C 8 верасня да маёнтка «Каробчыцы» з Гродна пускаюць дадатковыя рэйсы.

Аўтобусы будуць адпраўляцца ад Гродзенскага аўтавакзала ў 7:50 (зваротны з маёнтка «Каробчыцы» ў 8:17) і ў 19:00 (зваротны з маёнтка «Каробчыцы» ў 19: 27). Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна.

Да сённяшняга дня аўтобус да маёнтку Каробчыцы хадзіў двойчы ў дзень.

Таксама ў Гродне з 1 верасня вярнулі курсіраванне некаторых прыгарадных аўтобусаў, у тым ліку ў пасёлак Каробчыцы:

  • № 285с «Аблфілармонія — пас. Каробчыцы». Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 06:50, 11:50, 13:50;
  • № 249с «Сав. пагранічнікаў - Баля Сольная». Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 11:35, 14:45;
  • № 251с «Сав. пагранічнікаў - Навумавічы». Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 08:20, 14:45;
  • № 248с «Гродна — Гожа». Адпраўленне ад аўтавакзала Гродна: 07:15, 14:35.

Вярнулі і школьныя маршруты № 44 (Вішнявец — Фолюш) і № 45 (Вішнявец — СШ № 3). Адкрылі новы аўтобусны маршрут № 43 «Забалаць — вуліца Брыкеля». Ён курсіруе: вул. Брыкеля — вул. Ліможа — вул. Белыя Росы — вул. Глухава — вул. Асфальтавая — вул. Саяпіна — вул. Макаравай — вул. Старамалышчынская. Назад — тым жа шляхам.

А вось аўтобусы на Аўгустоўскі канал з 1 верасня адмянілі.

Чытайце таксама: Двум троллейбусам и автобусам продлят маршруты. Когда это произойдет и как они будут курсировать

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025