Мечыслаў Яскевіч. Фота: адкрытыя крыніцы
Пасяджэнні аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання пройдуць у Вярхоўным Судзе. Арганізацыя прапрацавала тры гады, з’явіўшыся пасля расколу аднаго з саюзаў палякаў.
UPD 8 верасня. Грамадскае аб’яднанне «Вспульнота полякув» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Суд 7 верасня. Яму спатрэбілася адно судовае пасяджэнне.
Пазоўнік па справе — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя — Ганна Сакалоўская. Пасяджэнні пачаліся 7 верасня.
Чарговая польская арганізацыя ўтварылася ў 2017 годзе. Яе ўзначаліў Мечыслаў Яскевіч, які раней быў старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Калі на пасадзе яго змяніла Анжаліка Борыс, ён са скандалам сышоў і вырашыў стварыць уласную арганізацыю.
Са слоў Борыс, тады Яскевіч забраў маёмасць арганізацыі, застаўся вінны СПБ € 30 000 і не даў справаздачу за сваю дзейнасць ні перад СПБ, ні перад польскімі ўладамі. Яскевіч абвяргае: ён нічога не краў, а маёмасць перадаў створанай ім школе.
Арганізацыя Яскевіча планавала займацца падтрымкай польскай культуры і традыцый польскага народа. Пры ёй дзейнічала польская школа імя Яна Паўла II, у якой дзеці могуць атрымлівалі дадатковую адукацыю. Стваральнік запэўніваў, што арганізацыя апалітычная.
У Беларусі існуюць два Саюзы палякаў Беларусі. Упершыню такі саюз быў заснаваны ў 1990 годзе. Аднак у 2005 годзе ён падзяліўся: ёсць саюз, прызнаны беларускімі ўладамі і не прызнаны польскімі, і саюз, не зарэгістраваны ў Беларусі, але які падтрымліваецца Польшчай.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…