Новости

Бясплатная перапланіроўка, дакументы для замежнікаў і рашэнні аб ЭКА. У Беларусі зменяць больш за 300 адміністрацыйных працэдур

У Беларусі спросцяць і актуалізуюць з улікам практыкі і змены заканадаўства больш за 300 адміністрацыйных працэдур. Змены замацоўвае ўказ № 311, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 верасня.

Сярод адкарэктаваных — указы ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» і ад 12 траўня 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», піша прэс-служба Лукашэнка.

Напрыклад, больш не трэба будзе плаціць за дазвол на перапланіроўку жылля, ўзгадненне самавольнага перабудовы, пераклад жылога памяшкання ў нежылое. Скароцяцца тэрміны для выдачы замежнікам дазволаў на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.

Таксама акт замацоўвае новыя адміністрацыйныя працэдуры, такія як выдача сведчанняў аб прысваенні кваліфікацыі судовага эксперта або рашэнне аб прадстаўленні бясплатна адной спробы экстракарпаральнага апладнення.

Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» не будзе больш падаўжаць тэрмін дзеяння дазволу на адкрыццё прадстаўніцтваў замежнай арганізацыі на тэрыторыі парку. Такі дазвол будзе выдавацца бестэрмінова.

Змены таксама закрануць улік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдачу розных даведак, дублікатаў пасведчанняў і сведчанняў, распараджэнне сямейным капіталам, падключэнне да электрычных сетак, атрыманне дазволу на выкарыстанне радыёўстановак, парадак выдачы і абмену пашпартоў і біяметрычных дакументаў, допуску на ўдзел транспартнага сродку ў руху, выдачу патэнтаў і іншыя працэдуры.

Чытайце таксама:

«Зямельная амністыя»: самабуды вырашылі ўзаконіць яшчэ раней

У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб’ектаў будаўніцтва». Дакумент уступіў у сілу з 1 верасня і будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2025 года. Згодна яму, мясцовыя ўлады змогуць прымаць у эксплуатацыю аднакватэрныя жылыя дамы і нежылыя пабудовы, узведзеныя без дазволаў і праектнай дакументацыі. Такім чынам ўзаконяць «самабуды» на участках, атрыманых да 1 верасня. Раней за такія пабудовы трэба было плаціць штраф, іх маглі знесці.

Чытайце таксама: «Очередной разборки-сборки не переживет». Под Гольшанами сносят старинные дома в агроусадьбе

Таксама дазволілі прадастаўляць зямельныя ўчасткі па іх фактычнаму карыстанню без карэкціроўкі праекта арганізацыі і забудовы тэрыторыі садовага таварыства, калі яно створана да ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Зямельнага кодэкса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024