Пазбаўляць грамадзянства, абавязаць паведамляць пра атрыманне карты паляка, і забараніць уезд у краіну на 30 гадоў. Такія прапановы прагучалі на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях удасканальвання заканадаўства аб грамадзянстве і правядзенне амністыі 6 верасня 2022 года.
Што прапаноўвалі падчас нарады
Сярод прапановаў па удасканальванні кодэкса былі ідэі, пазбаўляць грамадзянства тых беларусаў, якія з’ехалі за мяжу.
«У рамках падрыхтаванага законапраекта трэба яшчэ раз паглядзець на тых, хто, выехаўшы за мяжу, дзейнічае на шкоду дзяржаве і народу, здзяйсняючы злачынствы. Такія вядомыя, усе да адзінага. Мы іх ведаем. Ці вартыя гэтыя людзі заставацца грамадзянамі Беларусі, калі яны збеглі з роднай краіны і фактычна разарвалі з ёй сувязь?», — сказаў Лукашэнка.
Акрамя гэтага прагучала прапанова забараніць гэтым беларусам уезд у краіну на 30 гадоў. - «У далейшым у дачыненні да экстрэміста, які страціў грамадзянства Беларусі, прапануецца прымаць рашэнне аб забароне ўезду ў краіну на тэрмін да 30 гадоў», — сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
Таксама была прапанова ўвесці ўрачысты рытуал прыняцця ў грамадзянства Беларусі.
Што казалі пра карту паляка
Акрамя пазбаўлення грамадзянства, Лукашэнка прапанаваў разабрацца з тымі, хто мае карту паляка. Паводле яго словаў, «Нам трэба разабрацца: ці яны грамадзяне Беларусі, ці яны проста аблудныя, проста ўзялі гэтую карту нібыта выпадкова, ці ў іх іншая „арыентацыя“».
Таксама грамадзян Беларусі могуць абавязаць інфармаваць аб атрыманні іншага грамадзянства альбо дакументаў, якія даюць
Каго закране амністыя
Пад амністыю, якую плануюць прысвяціць так званаму Дню народнага адзінства 17 верасня, могуць патрапіць 8 тыс. чалавек. Яны павінны будуць напісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.