Первая группа иностранных туристов после пандемии в Гродно
Экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пачнуць атэстоўваць з 1 студзеня 2023 года. Адпаведную пастанову «Аб экскурсійным абслугоўванні» прыняў Савет міністраў Беларусі.
Атэстацыю будуць праводзіць для праверкі ведаў і ўмення прымяняць іх падчас экскурсіі. Для правядзення атэстацыі будуць ствараць атэстацыйную камісію.
Атэстацыю будуць праводзіць у форме іспыта праз камп’ютарнае тэставанне і вусную размову. Каб здаць іспыт на камп’ютары, трэба будзе адказаць правільна мінімум на 60% пытанняў. Вынікі гэтага іспыта будуць дзейсныя на працягу двух гадоў.
Тых, хто прайшоў іспыт на камп’ютары, дапусцяць да вуснага іспыта. Падчас яго трэба прадаставіць камісіі тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій па заяўленых тэмах. Іспыт залічаць, калі чалавек ведае методыку і тэхніку правядзення экскурсій, а яго тэксты і тэхналагічныя карты экскурсій актуальныя.
Пасля здачы атэстацыі экскурсаводу выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж. Тэрмін дзеяння гэтых дакументаў - пяць гадоў.
Атэстацыя аўдыягідаў будзе адбывацца ў Міністэрстве спорта і турызма альбо ўпаўнаважаных ім дзяржарганізацыях. Там будуць ацэньваць галасавое суправаджэнне тэкста аўдыягіда, сам тэкст, афармленне схемы маршрута, а таксама фота і відэа, калі такія прадугледжаны.
Чытайце таксама: Без аттестации нельзя будет проводить экскурсию даже для друзей: депутаты приняли новый закон «О туризме»
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…