У Гродне затрымалі журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч. У Нямеччыне збілі праваабаронца Станіслава Цыбінскага. У Гродне публічна асудзілі ўхіліста ад арміі - яму далі год «хіміі». Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 29 жніўня да 4 верасня.
Беларусы за два дні сабралі сродкі на аплату адваката Мікалая Аўтуховіча. Пра гэта паведаміла яго дачка.
За тры дні яны дапамаглі сям'і Дзяніса Івашына са сродкамі на адваката і бягучыя патрэбы.
«Нягледзячы на тое, што нашая сумная эпапея доўжыцца ўжо амаль паўтары гады, а агульнанацыянальная трагедыя — яшчэ даўжэй, вы знаходзіце для тых, хто ў патрэбе, сілы, сродкі, час і добрыя словы падтрымкі. Асабліва важна для мяне, што мы цяпер маем амаль пайменны спіс для малітвы за ахвярадаўцаў. Мяркую, з улікам усіх прапановаў дапамогі і ўжо пералічанага, гэтае пытанне ўжо можна закрываць», — напісала яго жонка Вольга.
У Гродне затрымалі повара. «У жніўні 2020 года паддаўся ўплыву пратэстных каналаў, стаў распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы, за гэта і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», — сказаў хлопец. Ён абавязаўся выдаліць матэрыялы са сваёй старонкі. Затрыманы — 28-гадовы Арсен Кандрашоў, паведамляе «Вясна».
У Гродне затрымалі вартаўніка дзіцячага садка — за каментары ў інтэрнэце. Мужчына абразіў Аляксандра Лукашэнку, супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады. Ён абавязаўся выдаліць каментары. «Вясна» апазнала затрыманага — гэта Валянцін Дуброўшчык.
У Лідзе затрымалі футбольнага фаната. Хлопец працуе ў Літве. Яго затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога», размяшчэнне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках і падпіскі на экстрэмісцкія каналы ў Telegram. Затрыманы — Аляксандр Шпак, паведамляюць праваабаронцы.
Беларускага актывіста Станіслава Цыбінскага збілі ў лагеры для ўцекачоў у нямецкім горадзе Ансбах, паведамляе «Е*******ё». Падставай стала інтэрв'ю, у якім ён распавядаў аб сваім валанцёрства ў Кіеве, дзе ён карміў вайскоўцаў. Суседзі Стаса па пакоі заявілі, што ён «карміў Бандэру» — і накінуліся на яго са збіццём.
Пасля бальніцы Станіслаў падпісаў заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Справу завялі - яе накіруюць у Вярхоўны суд. Пакуль яго прытуліла сям’я неабыякавых беларусаў.
Увечары 27 жніўня 37-гадовы Ілля Машыцкі падышоў да трох мужчын на стаянцы каля крамы «Алмі» на праспекце Незалежнасці ў Слоніме. Адзін з мужчын, якога знаёмы Машыцкага называе супрацоўнікам ДАІ, ударыў Іллю па твары. Пацярпелы ўпаў, пасля чаго трое апанентаў зацягнулі яго ў машыну.
Са слоў суразмоўцы «Медыязоны», Машыцкі быў знаёмы з чалавекам, які ўдарыў яго. Ён дадаў, што ў Следчым камітэце распачалі крымінальную справу па факце забойства, але пакуль не апытваюць магчымых сведак.
Ён будзе ў памяшканні камернага тыпу да канца свайго тэрміну, паведамляе dissidentby. ПКТ — тып пакарання за злосныя парушэнні ў калоніі.
Вадзім Хіжнякоў быў затрыманы на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года за тое, што нібыта ўжыў гвалт да супрацоўніка міліцыі. На судзе Вадзім віну не прызнаў. У выніку яму прысудзілі 2,5 гады пазбаўлення волі.
10 чэрвеня паведамлялі аб затрыманні ў Смаргоні лекара 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі спецыяліста УГД Яўгена Бужынскага. Стала вядома, што лекара асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «распальванне сацыяльнай варожасці» ў інтэрнэце (арт.130 КК) і за хабар. Ніякіх падрабязнасцяў па справе невядома, паведамля «Вясна».
Туды ўнеслі жыхароў Гродзенскай вобласці. Гэта:
26-гадоваму лідчаніну інкрымінавалі згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (ч. 3 арт. 166, ч. 3 арт. 167 КК), а таксама — арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342).
Абвінавачаны ў жніўні 2020 года ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў размясціў паведамленні, накіраваныя на арганізацыю супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадскіх парадку і бяспекі.
Ён жа здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй насуперак яе волі з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану, а таксама згвалтаванне. Прысуд вынеслі ў судзе Лідскага раёна.
Па ім праходзяць абвінавачанымі чатыры супрацоўнікі «Гродна Азот»: Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко, Андрэй Пагерыла і Валянцін Цераневіч.
Гэта:
Такое рашэнне прыняў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 19 жніўня 2022 года.
Вейшнорыя — віртуальная краіна, якая з’явілася ў час вучэнняў «Захад-2017». Краіна неўзабаве стала мемам і атрымала свой сцяг і герб, якія прапанавалі карыстальнікі. Вейшнорыя, згодна з легендай вучэнняў, займае Гродзенскую вобласць, частку Мінскай і Віцебскай — яе мяжа ў вялікай ступені супадае з мяжой паміж Польшчай і СССР у 1920−1939 гадах. Карыстальнікі інтэрнэту заўважылі, што тэрыторыя Вейшнорыі супадае з электаральнай картай Зянона Пазняка падчас выбараў-1994.
Соф’ю пазбавілі спаткання з роднымі — нібыта за тое, што Сапега падзялілася з кімсьці цыгарэтай. Таксама паведамляецца, што дзяўчыну — грамадзянку РФ — пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі, паведамляе «Вясна».
Чытайце таксама: Соф'і Сапезе вынеслі прысуд у Гродне (абноўлена)
Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 8 жніўня 2022 года. Істцом у пасяджэнні аб ліквідацыі выступіў Карэліцкі райвыканкам. Суддзя Вячаслаў Міхневіч. Мяркуючы па сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра, фонд прапрацаваў восем гадоў.
Хлопца судзіў суд Ленінскага раёна ў выязным пасяджэнні - у Гродзенскім ваенкамаце. У залу запрасілі будучых прызыўнікоў, якія цяпер праходзяць медкамісію.
Раней у хлопца была адтэрміноўка ў сувязі з атрыманнем адукацыі. Пазней ён не з’явіўся на медыцынскі агляд па павестцы ваеннага камісарыята без уважлівай прычыны.
Прысуд суда — адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Гэта першы абвінаваўчы прысуд па выніках вясновай прызыўной кампаніі. Матэрыялы яшчэ на 24 ухілістаў разглядае Следчы камітэт. Паводле ч.1 арт. 435 КК ім пагражае ад штрафу да 200 базавых велічынь да пазбаўлення волі.
Абвінавачанага па справе Аўтуховіча Антона Мельхера перавялі пад хатні арышт. На судзе Мельхер папрасіўся назад пад варту праз умовы ўтрымання. Пра гэта распавяла дачка Мікалая Аўтуховіча ў Instagram.
Аб надзвычайным здарэнні на заводзе «Гродна Азот» паведаміў адзін з Telegram-каналаў, звязаных з прадпрыемствам. Пацярпелі работнікі падраднай арганізацыі «Будмантажхімаабарона». Гэта прамысловыя альпіністы Андрэй Марцінчык (1982 г. н.) і Сяргей Марцінчык (1983 г. н.). Адзін з пацярпелых — у рэанімацыі.
Бярозавыя крыжы паставілі на месцы разбураных могілак у вёсцы Сурканты (Воранаўскі раён). Акрамя гэтага там з’явіліся знічкі і бела-чырвоныя стужкі. Хто ўсталяваў бярозавыя крыжы і ўшанаваў разбураныя могілкі - невядома.
У Гродне ўвечары 30 жніўня затрымалі пазбаўленую ліцэнзіі адвакатку Юлію Юргілевіч. Яна была ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Гая. Яе перавялі ў СІЗА на вул. Кірава. Юлія з’ехала з Беларусі, але днямі вярнулася ў краіну.
Журналіст Павел Мажэйка з 30 жніўня знаходзіцца ў зняволенні. Прычыну затрымання блізкія пакуль не раскрываюць. 30 жніўня ў яго дома быў ператрус — ён доўжыўся больш за шэсць гадзін. Пасля гэтага Мажэйка не выйшаў на сувязь. Яму прад’явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…