Навіны

Здарэнне на «Гродна Азот»: «Адзін супрацоўнік у коме, адзін у свядомасці, дапытваюць следчыя» (абноўлена)

Аб надзвычайным здарэнні на заводзе «Гродна Азот» паведаміў адзін з Telegram-каналаў, звязаных з прадпрыемствам. Паводле папярэдняй і непацверджанай афіцыйна інфармацыі, два супрацоўнікі атруціліся аміякам. Крыніца Hrodna.life распавяла аб стане супрацоўнікаў прадпрыемства.

«Адзін у коме, адзін у свядомасці. БСМП (бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - Hrodna.life), аддзяленне таксікалогіі. Колькі было работнікаў, не ведаю. Цяпер следчыя дапытваюць», — напісаў чытач Hrodna.life аб здарэнні.

Што адбылося?

Паводле папярэдняй інфармацыі яшчэ аднаго Telegram-канала, здарэнне адбылося ў цэхах «аміяк 3» і «карбамід-4». Пасля капітальнага рамонту ў цэхах узніклі праблемы — дэфект калоны сінтэзу. Па версіі канала, адбылася блакіроўка прадклапанаў на лініі аміяку і выхад прадукту. «Пацярпелі работнікі, якія спускаліся ў калону, паступае інфармацыя, што адзін з іх памёр», — напісалі ў канале.

Інфармацыю аб тым, што некалькі дзён таму ў цэху карбамід-3 з’явіліся праблемы з унутранай абліцоўкай калоны сінтэзу аміяку, пацвердзіў Z**kalo.io былы супрацоўнік ААТ «Гродна Азот». У гэтым цэху ўсё і адбылося.

— Па словах маіх былых калег, якія працуюць на «Гродна Азоце», падчас рамонту або абследавання не была адкрыта спецыяльная арматура — так званыя паветранікі і калону сціснула вакуумам. Паламаныя талеркі і футроўкі калоны. Унутры яе апынуўся аміяк. Пацярпелі работнікі, якія абследавалі калону, — распавёў мужчына выданню.

«Ніхто не памёр»

На «Гродна Азот» двое рабочых атруціліся газам пры выкананні работ, паведаміў Антон Матолька ў Telegram-канале. «Па нашай інфармацыі, працоўныя залезлі ў трубу з азотам, пасля страціўшы там прытомнасць праз атручванне газападобных рэчывам», — напісаў ён.

Па словах крыніц Матолькі, з прадпрыемства пацярпелых забрала хуткая, на той момант як мінімум адзін з іх знаходзіўся ў цяжкім стане, але ніхто не памёр.

Афіцыйнай інфармацыі няма

У карпаратыўным выданні прадпрыемства «Гродзенскі хімік» сітуацыю пакуль не пракаментавалі.

UPD 22.58. Кіраўніцтва «Гродна Азот» пракаментавала здарэнне. Адзін з пацярпелых — у рэанімацыі.

Пацярпелі работнікі падраднай арганізацыі «Будмантажхімаабарона». Гэта прамысловыя альпіністы Андрэй Марцінчык (1982 г. н.) і Сяргей Марцінчык (1983 г. н.).

Кіраўніцтва цэха аміяк-3 зрабіла вусныя заўвагі галоўнаму інжынеру «Будмантажхімаабарона» Сяргей Камека з нагоды якасці выкананых работ футроўкі. Дэфекты ў цэху павінны былі выправіць па гарантыі.

Па словах кіраўніцтва, супрацоўнікі прыступілі да працы без узгаднення з начальнікам цэха аміяк-3 і афармлення дакументаў. Каля 11: 20 2 верасня пры правядзенні агляду факельнай устаноўкі цэха аміяк-3 альпіністам стала дрэнна. Выклікалі лекара і медаўтамабіль, каб адвезці іх у БХМД. Андрэй Марцінчык знаходзіцца ў рэанімацыі, Сяргей Марцінчык — пад наглядам лекараў.

UPD 4 верасня. Некаторыя Telegram-каналы паведамілі пра смерць атручанага на «Гродна Азот» Андрэя Марцінчыка. Крыніцы Hrodna.life абвяргаюць гэта — супрацоўнік «Будмантажхімаабарона» ў штучнай коме. Ён прабудзе ў ёй да панядзелка. Яго стан — без змяненняў.

Таксама канал, звязаны з прадпрыемствам, паведаміў, што ўначы 4 верасня ў цэху карбамід-3 на калоне сінтэзу зноў адбылося надзвычайнае здарэнне — сарваўся і разбіўся яшчэ адзін працаўнік. Мы не можам пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024