На Дзень горада абмяжуюць рух транспарту: як патрапіць у цэнтр Гродна на свята?

У Дзень горада, 3 верасня, забароняць рух на шэрагу цэнтральных вуліц Гродна. Грамадскі транспарт паедзе па змененых маршрутах, паведаміла «Гродзенская праўда». Днём раней, 2 верасня, забароняць стаянку на плошчы Тызенгаўза і вуліцы 1 Мая.

Гродзенскі аўтобус. Ілюстрацыйнае фота.

Якія дакладна вуліцы будуць закрытыя

Стаянка транспарта будзе забаронена 2 верасня на плошчы Антонія Тызенгаўза. Забарона будзе дзейнічаць з 11:00 да 18:30. Таксама нельга будзе паркаваць аўто на вуліцы 1 Мая з 15:00 да 18:30.

Рух транспарта з 6:00 да 23:30 забароняць 3 верасня на плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Мітрапаліта Філарэта (на адрэзку ад пл. Антонія Тызенгаўза да вул. Міцкевіча), вул. 1 Мая (на ўчастку ад вул. Дзяржынскага да вул. Акадэмічнай).

Акрамя гэтага, 3 верасня з 9:30 да 23:30 нельга будзе ездзіць па вуліцах: Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 17 Верасня да вул. Сацыялістычнай), Сацыялістычнай (на адрэзку ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Дзяржынскага да вул. Тэлеграфнай).

Вуліцы якія будуць перакрыты 3 верасня (чырвоным колерам пазначаны вуліцы якія будуць перакрыты з 6:00 да 23:30. Сінім — вуліцы якія будуць перакрыты з 9:00 да 23:30)

Як паедзе грамадскі транспарт

3 верасня з 10:00 да 23:30 зменяць маршруты грамадскага транспарта.

Аўтобусы:

№ 4 «Баранавічы-7 — Аграрны універсітэт»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Баранавічы-7» — вул. Парыжскай Камуны (без змен), далей: вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца № 3»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Рэпіна» — вул. Парыжскай Камуны (без змен), далей: вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 8 «Вуліца Урублеўскага — Вішнявец»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Урублеўскага» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 9 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4» заменяць на маршрут № 9 «Заапарк — Зарыца-4»

Ён будзе курсіраваць прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным напрамку: прыпынак «Зарыца-4» — вул. Ціміразева (без змен), далей: прыпынак «Заапарк».

№ 15 «Механічны завод — Вуліца Урублеўскага»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Механічны завод» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 17 «Сярэдняя школа № 3 — Забалаць»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Сярэдняя школа № 3» — вул. Парыжскай Камуны (без змен), далей: вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 20 «Вуліца Дамброўскага — Заводаўпраўленне ААТ «Гродна Азот»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.

№ 26 «Вуліца Маладая — Забалаць»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Маладая» — вул. Парыжскай Камуны (без змен), далей: вул. Сацыялістычная — вул. Свярдлова — вул. Будзёнага — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 46 «Чыгуначны вакзал — Зарыца-4»

Заменяць на маршрут № 46 «Заапарк — Зарыца-4». Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным напрамку: прыпынак «Зарыца-4» — вул. Ціміразева (без змен), далей: прыпынак «Заапарк».

№ 59 «Забалаць — Рынак «Паўднёвы»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Забалаць» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага — вул. Свярдлова -вул. Сацыялістычная і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.

№ 60 «Вуліца Дамброўскага — Рынак «Паўднёвы»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Будзёнага — вул. Свярдлова — вул. Сацыялістычная і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.

Маршруткі

№ 1тк «Мясакамбінат — рынак „Паўднёвы“ (вуліца Багушэвіча)»

Прыпынак «Мясакамбінат» — вул. Дзяржынскага (без зменаў), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;

№ 8тк «Вішнявец — Гарадская клінічная бальніца № 3»

Прыпынак «Вішнявец» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен, назад гэтаксама;

№ 22тк «Альшанка — Гарадская клінічная бальніца № 3»

Прыпынак «Альшанка» — вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама;

№ 25тк «Зарыца-4 — Вішнявец»

Прыпынак «Зарыца-4» — вул.Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку па сваім маршруце без зменаў;

№ 35тк «Багушэвіча-2 — вуліца Карскага»

Прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. 17 Верасня — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без зменаў. У адваротным кірунку па сваім маршруце без зменаў;

№ 36тк «Вуліца Мінденская — вуліца Урублеўскага»

Прыпынак «Вуліца Мінденская» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Ціміразева — вул. 17 Верасня — вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад гэтаксама.

Тралейбусы

№ 2 «КСМ — Гродна Азот»

Прыпынак «КСМ» — вул. Максіма Горкага — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясновая — вул. Паповіча — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — пл. Савецкая — вул. Карла Маркса — пр. Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот». У адваротным кірунку па сваім маршруце без зменаў;

№ 3 «Фарты-Гродна Азот»

Курсіраваць не будзе;

№ 6 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Дзевятоўка»

У прамым напрамку — без змяненняў. У адваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясновая — вул. Паповіча — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — пл. Савецкая — вул. Карла Маркса — пр. Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 7 «Жылы комплекс „Колбасино“ — Дзевятоўка»

Зменіцца на маршрут № 7 «Жылы комплекс „Колбасино“ — вуліца Маладзёжная»: прыпынак «Жылы комплекс «Колбасино» — вул. Карла Маркса (без змен), далей: вул. Маладзёжная — прыпынак «Вуліца Маладзёжная». У зваротным кірунку: прыпынак «Вуліца Маладзёжная» — вул. Кірава — вул. Стэфана Баторыя — вул. Маставая — вул. Гарнавых — вул. Суворава — прыпынак «Жылы комплекс «Калбасіно»;

№ 9 «Хімвалакно — БелТАПАЗ»

У прамым кірунку па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «БелТАПАЗ» — вул. Урублеўскага (без зменаў), далей: бульвар Ленінскага Камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясенняя — вул. Паповіча — вул. Савецкіх Памежнікаў - праспект Янкі Купалы, далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 11 «Дзевятоўка — Гродна Азот»

Прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага камсамола — вул. Болдзіна — вул. Вясновая — вул. Паповіча — вул. Савецкіх пагранічнікаў - вул. Гарнавых — пл. Савецкая — вул. Карла Маркса — пр. Касманаўтаў - прыпынак «Гродна Азот». У адваротным кірунку па сваім маршруце без зменаў;

№ 15 «Фолюш — вуліца Маладзёжная»

Зменіцца на маршрут № 15 «Фолюш — шпіталь»: прыпынак «Фолюш» — вул. Астроўскага (без змен), далей: вул. Дзяржынскага — прыпынак «Шпіталь». У адваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — бульвар Ленінскага камсамола і далей па сваім маршруце без зменаў;

№ 19 «Дзевятоўка — вуліца Пераможная»

Зменіцца на маршрут № 19 «Дзевятоўка — шпіталь»: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Дзяржынскага — вул. Дубко — вул. Максіма Горкага — вул. Астроўскага — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Шпіталь». У зваротным кірунку: прыпынак «Шпіталь» — вул. Дзяржынскага — прыпынак «Дзевятоўка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024