Навіны

Актывістка з Гродна вырашыла змагацца з паветранымі змеямі ў колерах вясёлкі. На яе думку, гэта — ЛГБТ-сімволіка

Вольга Бондарава з Гродна ўбачыла ў краме «FUNtastik» у ГЗК «Triniti» паветраных змеяў з аднарогамі ў колерах «ЛГБТ-вясёлкі». Яна паскардзілася на цацку. На яе думку, «дэманстрацыя ЛГБТ-сімволікі дзецям пагражае дэмаграфічнай бяспецы нашай краіны, парушае Закон „Аб правах дзіцяці“ ў частцы абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа нанесці шкоду іх нармальнаму маральна-маральнаму развіццю, і Канстытуцыю РБ». У краме толькі ад Вольгі і даведаліся, што, аказваецца, дэманструюць ЛГБТ.

«Вобраз „аднарога“ — гэта казачны персанаж і на афіцыйных крыніцах адсутнічае інфармацыя, дзе ён асацыюецца з ЛГБТ ці іншай аналагічнай абрэвіятурай. < … > У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае забарона на малюнкі „аднарогаў“ на якім-небудзь прадмеце, рэчы. У выніку мы не знайшлі парушэнняў з нашага боку», — адказаў Вользе дырэктар гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Пупс і К» Андрэй Кунскі. Ён прынёс прабачэнні за прычынены актывістцы дыскамфорт.

Дырэктар адзначыў, што малюнак аднарогаў быў размешчана на ружовым фоне. Тавар мае ўсе сертыфікаты, адпаведнасці і дазволы на рэалізацыю, паведаміў Кунскі.

Такія паветраныя змеі не спадабаліся Бондаравай. Фота Вольгі Бондаравай

«Вось і паўстае пытаньне: ці то дырэктар А. М. Кунскі неверагодны *****, ці то казачны *****. Або свядома рэалізуе ў сетцы крам „FUNtastik“ тавары для дзяцей, якія змяшчаюць ЛГБТ-сімволіку», — задалася пытаннем Вольга.

Падпісанты Вольгі ў каментарах абяцаюць выкінуць картку крамы (верагодна, зніжкавую або назапашвальную — Hrodna.life) і больш туды не хадзіць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025