Праект новага дома на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Крыніца: "Вечерний Гродно"
На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў побач з універсамам «Кастрычніцкі», на месцы знесенага прыватнага сектара, пачалі будаваць жылы комплекс на 312 кватэр, паведаміў «Вечерний Гродно».
Будоўля адбываецца на ўчастку паміж «Кастрычніцкім» і вуліцай Гогаля. Там плануюць узвесці васьмісекцыйны жылы дом вышынёй 8−10 паверхаў. Таксама ў будынку хочуць размясціць офісы і кропкі абслугоўвання насельніцтва. Уваход да іх будзе з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, а ўваход у пад’езы — з вуліцы і з двара.
Акрамя будынка запланаваны дзіцячыя пляцоўкі для гульняў і заняткаў спортам, паркоўкі і падземны гараж на 181 месца.
Прыватны сектар далей уздоўж вуліцы Савецкіх пагранічнікаў таксама плануюць зносіць. На ўчастку плошчай 1,63 га паміж вуліцамі Сыракомлі, Манюшкі і Нямцэвіча хочуць пабудаваць яшчэ адзін дом вышынёй не больш за 41 метр. Участак плануюць выставіць на аўкцыён.
Зямлю на Савецкіх пагранічнікаў у красавіку 2020 года выкупіла мінская кампанія «АйронІнвестПраект». Папярэдняя кампанія-забудоўшчык «Сучасныя бетонныя канструкцыі» адмовілася ад планаў і скасавала дамову арэнды.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…