На званне «Ганаровага грамадзяніна Гродна» намінавалі былую дырэктарку Гродзенскай гарадской гімназіі Ганну Дулуб, былога старшыню Гродзенскага аблвыканкамага Уладзіміра Краўцова і трэнера па вольнай барацьбе Жуматай Шубаева. Гэта адбылося на сэсіі гарадскога савета дэпутатаў 24 жніўня, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс». Узнагародзяць намінантаў 2 верасня.
Падчас сэсіі дэпутаты разгледзілі пытанне аб уключэнні гродзенцаў у Кнігу Гонару горада Гродна. Туды патрапяць: ветэран працы — Таццяна Камскова, трэнер-выкладчык — Ганна Канюк, дырэктар прадпрыемства «Цветліт» — Сяргей Ефрэменка, генеральны дырэктар Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» — Юрый Чарнышоў і галоўны лекар Гродзенскай бальніцы № 4 — Аляксандр Сураў.
Па выніку першага паўгоддзя 2022 года і квартальных падатковых выплатаў бюджэт горада павялічыўся на 2,5 млн рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на рамонт двароў, а таксама капітальны рамонт жылога фонду.
Чытайце таксама: Начнут с проблемных. Где в Гродно отремонтируют дворы в этом году
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…