Навіны

Якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам? Слухай у новым выпуску падкаста «Утульны горад»

Як амаль ва ўсіх сферах жыцця, ва ўстановах грамадскага харчавання таксама ёсць свая мода. Проста на нашых вачах адбыліся тэктанічныя змены: рэстараны перасталі лічыць нечым элітарным, а працоўныя сталовыя пацясніў фастфуд. Але чаму адбылася такая трансфармацыя, і як праз яе змяніліся патрэбы і запыты гродзенцаў? У новым выпуску «Утульнага горада» разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з заснавальнікам блога з аглядамі гродзенскіх кавярняў «grodno.est».

Слухайце размову цалкам, або тэзісна і ў вялікім скароце чытайце ніжэй.

Як мяняліся гродзенскія кавярні?

Яшчэ дзесяць год таму з кавярнямі асацыявалася месца, дзе можна з’есці пірожнае і запіць той самай кавай, што абывацелі куплялі на рынку «Паўднёвы». Істотнае адрозненне было толькі ў тым, што каву гэтую заварвалі не ў кубку, а рабілі ў кава-машыне.

Праз некаторы час на беларускі рынак прыйшлі рэстаратары, якія самі абсмажвалі кававае зерне асобых сартоў, і прапанавалі пакаштаваць напой з вельмі выразным своеасаблівым смакам. Што важна, такая кава не была нашмат даражэйшай за звыклую каву з пакеціка. Спажыўцы натхніліся як эстэтыкай павольнага смакавання з парцэляванай філіжанкі, так і з хуткім спажываннем напою ў папяровым кубачку.

Праз некаторы час гродзенцам стала мала і дарагой свежа смажанай кавы. Шмат якія кавярні ўвялі ў меню сняданкі, каб частаваць ранішніх наведвальнікаў амлетам ці круасанамі.

Глядзіце таксама: Бары, кафе, рестораны: какие новые заведения появились в Гродно весной-летом 2022, а какие закрылись?

Аднак кавярням усё яшчэ ёсць куды развівацца. Напрыклад, у большасці з іх можна замовіць каву не са звычайным каровіным малаком, а з безлактозным раслінным. У той жа час, каву без кафеіну прапаноўваюць толькі ў нешматлікіх месцах.

Новыя ўражанні і экзатычныя рэстараны

У Гродна не прадстаўлена большасць кухань народаў свету ва ўсёй іх разнастайнасці. Можна, канешне, замовіць італьянскую пасту, японскія сушы ці грузінскія хінкалі, але аніякай в’етнамскай, карэйскай ці адыгейскай кухні знайсці немагчыма.

Прадпрымальнікаў, якія не спяшаюцца развіваць новыя напрамкі, можна зразумець. Ніхто не можа даць гарантыі, што новыя экзатычныя стравы будуць пасаваць густу гродзенцаў. Таму бізнесоўцы абіраюць стабільны варыянт: адкрыццё чарговай кавярні або чарговага намёту з шаўрмой.

Глядзіце таксама: На пустыре у мини-рынка «Девятовка» построят стильное кафе с террасами. Проект разработала минская мастерская

З іншага боку, як казаў Стыў Джобс, чалавек не можа набыць тое, чаго ён ніколі не бачыў. Магчыма, каб прадпрымальнікі адважваліся стаць піянерамі якога-кольвек новага для Гродна напрамку, гараджане былі б рады пакаштаваць нешта незвычайнае проста дзеля новых уражанняў, а пасля таго можа і сталі б аматарамі той замежнай кухні.

Негатыўныя водгукі і зваротная сувязь

Хлопцы з grodno.est лічаць, што адна з істотных праблем развіцця бізнесу харчавання ў Гродне — адсутнасць сувязі паміж карыстальнікамі і бізнесоўцамі. У спажыўцоў няма звычкі пісаць пра свае пажаданні ці скаргі. Тыя нешматлікія людзі, якія ўсё ж пішуць водгукі ў інтэрнэце, часта не могуць зрабіць гэта ў карэктнай форме. З другога боку, рэстараны таксама не заўсёды ведаюць, як рэагаваць на каментары, і якія ёсць спосабы вырашэння канфліктаў.

На жаль, адзіны спосаб для спажыўцоў атрымаць такія паслугі, якія іх задаволяць — казаць аб гэтым. У той жа час, адзінае выйсце для прадпрымальнікаў, якія хочуць прыцягваць кліентаў, — адгукацца словамі і дзеямі на зваротную сувязь.

Слухайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024