Вольга Бондарава на адным з аўтапрабегаў. Фота: БЕЛТА
Гродзенская актывістка Вольга Бондарава папрасіла ўключыць яе ў склад грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) па пытаннях адукацыі пры Мінадукацыі. Яе заяўку разгледзяць, калі будуць карэктаваць дзеючы склад ГКС.
Такі адказ на яе зварот даў намеснік міністра Аляксандр Кадлубай. Ён выказаў ёй «падзяку за ўвагу да пытанняў выхавання падрастаючага пакалення» і пажадаў «моцнага здароўя і дабрабыту».
Бондарава прасіла прыбраць згадкі ліквідаваных арганізацый з сайтаў школ — напрыклад, «Гендарныя перспектывы». У гэтым жа адказе адзначылі, што Міністэрства адукацыі паўторна накіравала ў галоўныя ўпраўленняі адукацыі абласцей і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама ліст з указаннем пераліку ліквідаваных грамадзкіх аб’яднанняў. У Міністэрстве правялі паўторны маніторынг сайтаў школ, каб выключыць спасылкі, лагатыпы, электронныя адрасы, сайты ліквідаваных грамадскіх аб’яднанняў. За зместам сайтам пастаянна сочаць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…