На сайце Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) у Гродне з’явілася ўкладка “Паслугі ў выхадныя і святочныя дні”. У рамках эксперыменту бальніца мусіла аказваць у гэтыя дні платныя паслугі з 1 траўня. Праўда, тады ў самой бальніцы пра гэта яшчэ нічога не ведалі.

Hrodna.life паглядзеў, якімі паслугамі можна скарыстацца ў выхадныя.

Што можна зрабіць у выхадныя?

У пераліку паслуг у выхадныя – 9 пазіцый. Цэны пазначаны ў беларускіх рублях.

  • Нейрахірургія
    • Сакральная блакада – 45,77
  • Уралогія
    • Назіральная цыстаскапія ў жанчын і мужчын – 28,33
  • Траўматалогія і артапедыя
    • Прымяненне плазмы, узбагачанай трамбацытамі ў пацыентаў з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата – 64,03
    • Унутрысугломнае ўвядзенне прэпаратаў з гіалуроновой кіслатой пацыентам з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата – 45,57
    • Параартыкулярныя блакады з гарманальнымі прэпаратамі – 45,57
    • Артраскапія каленнага суглома – 703,20
    • Аперацыя на пярэднім аддзеле ступні (Halus Valgus) – 1 273,58
  • Хірургія
    • Аперацыя пры сіндроме “запясцевага канала” – 603,61

Як атрымаць паслугу

Каб атрымаць адну з гэтых паслуг, трэба звярнуцца ў аддзяленне платных медыцынскіх паслуг, дзе вам раскажуць усё неабходнае.

“Пасля аказання платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні, далейшая медыцынская дапамога ў працоўныя дні аказваецца бясплатна ў поўным аб’ёме, з магчымасцю прадастаўлення сэрвісных паслуг”, – пазначана на сайце БСМП.

На нашы званкі ў аддзеле платных медыцынскіх паслуг не адказалі.