На сайце Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) у Гродне з’явілася ўкладка «Паслугі ў выхадныя і святочныя дні». У рамках эксперыменту бальніца мусіла аказваць у гэтыя дні платныя паслугі з 1 траўня. Праўда, тады ў самой бальніцы пра гэта яшчэ нічога не ведалі.
Hrodna.life паглядзеў, якімі паслугамі можна скарыстацца ў выхадныя.
Што можна зрабіць у выхадныя?
У пераліку паслуг у выхадныя — 9 пазіцый. Цэны пазначаны ў беларускіх рублях.
- Нейрахірургія
- Сакральная блакада — 45,77
- Уралогія
- Назіральная цыстаскапія ў жанчын і мужчын — 28,33
- Траўматалогія і артапедыя
- Прымяненне плазмы, узбагачанай трамбацытамі ў пацыентаў з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата — 64,03
- Унутрысугломнае ўвядзенне прэпаратаў з гіалуроновой кіслатой пацыентам з дэгенератыўнымі захворваннямі апорна-рухальнага апарата — 45,57
- Параартыкулярныя блакады з гарманальнымі прэпаратамі - 45,57
- Артраскапія каленнага суглома — 703,20
- Аперацыя на пярэднім аддзеле ступні (Halus Valgus) — 1 273,58
- Хірургія
- Аперацыя пры сіндроме «запясцевага канала» — 603,61
Як атрымаць паслугу
Каб атрымаць адну з гэтых паслуг, трэба звярнуцца ў аддзяленне платных медыцынскіх паслуг, дзе вам раскажуць усё неабходнае.
«Пасля аказання платных медыцынскіх паслуг у выхадныя дні, далейшая медыцынская дапамога ў працоўныя дні аказваецца бясплатна ў поўным аб’ёме, з магчымасцю прадастаўлення сэрвісных паслуг», — пазначана на сайце БСМП.
На нашы званкі ў аддзеле платных медыцынскіх паслуг не адказалі.