Ковід вернецца ўвосень. Каранік распавёў каму патрэбна рэвакцынацыя

У Гродзенскай вобласці штотыдзень рэгіструюць ад 5 да 15 выпадкаў захворвання на каранавірус. Сітуацыю лічаць стабільнай, але чакаюць сезонны пад’ём колькасці захворванняў, паведаміла БЕЛТА са спасылкай на старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

Уладзімір Каранік. Крыніца: belta.by

Каго хочуць рэвакцынаваць першымі

«У першую чаргу ўпор зараз робіцца на так званыя спецкантынгенты. Гэта людзі, ад якіх залежыць функцыянаванне сістэмы аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай службы. Мы імкнемся да таго, каб прадстаўнікі гэтых сфер не з’яўляліся крыніцай інфекцыі. У гэтага спецкантынгента ўзровень рэвакцынацыі ўжо перавышае 50%. Другая група — людзі, у якіх развіццё каранавіруснай інфекцыі ўяўляе найбольшую небяспеку развіцця ўскладненняў. Гэта людзі з хранічнымі захворваннямі, ўзроставае насельніцтва. Тут узровень вакцынацыі таксама пераваліў за 50%», — сказаў Уладзімір Каранік.

Калі трэба рэвакцынавацца

На думку Уладзіміра Караніка, рэвакцынавацца трэба да верасня. Бо на фарміраванне імунітэта неабходны 21 дзень. Таму, канец жніўня і верасеь — аптымальны тэрмін для вакцынацыі,

Ці трэба вакцынаваць дзяцей

Каранік заклікае бацькоў праявіць адказнасць і вакцынаваць дзяцей. Паводле яго словаў, штамы якія зараз цыркулююць, могуць выклікаць захворваемасць у дзяцей. «Радзей, чым у дарослых, але мы бачым цяжкія формы».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024