Пенсіянерку Таццяну Мацяеўскую суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў да двух гадоў «хатняй хіміі». Жанчыну прыцягнулі да адказнасці паводле ч.1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта). Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Прычынай стаў лайк, які пенсіянерка паставіла ў «Аднакласніках» пад карыкатурай на Лукашэнку 12 жніўня 2020 года і 21 кастрычніка 2021 года. Сваю віну жанчына не адмаўляла. Але бок абвінавачання настаяў на тым, што гэта «працяглае злачынства». Маўляў, пасля таго, як жанчына паставіла лайк, карыкатура з’явілася на яе старонцы. Але пракурор выключыў гэтую характарыстыку.
Што вядома пра Таццяну Мацяеўскую
Жанчыне 61 год, яна пенсіянерка, але працуе санітаркай у доме-інтэрнаце. Родам жанчына з Абхазіі. Паводле, «Вясны» пра жанчыну калегі адгукаюцца добра: як пра чалавека, так і супрацоўніка.
Чытайце таксама: «Папрасіла перадаць падзяку». Пра што піша з турмы пенсіянерка, якую падазраюць у тэрарызме